Эрых Рудорфер
Эрых Рудорфер | |
---|---|
ням.: Erich Rudorffer | |
Дата нараджэння | 1 лістапада 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 красавіка 2016 (98 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Трэці рэйх |
Род войскаў | Люфтвафэ |
Званне | маёр |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эрых Рудорфер (ням.: Erich Rudorffer; 1 лістапада 1917, Цвахау — 8 красавіка 2016, Бад-Швартау) — германскі лётчык-ас, знішчальнік, удзельнік Другой сусветнай вайны. Здзейсніў больш за тысячу вылетаў, правёў 302 паветраных баёў, атрымаў 222 перамогі, з іх 60 на Заходнім фронце, 26 у Паўночнай Афрыцы і 136 на Усходнім фронце.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пачаў лётаць у 1936 годзе, у 1939 пачаў службу ў люфтвафэ. Першую перамогу атрымаў 14 мая 1940, збіўшы французскі знішчальнік Hawk 75. Быў паранены ў кастрычніку 1942, у сярэдзіне снежня вярнуўся ў сваю частку, перакінутую ў Туніс. 9 лютага 1943 збіў 8 самалётаў за адзін вылет, 15 лютага — 7. 1 жніўня 1943 года быў прызначаны камандзірам II групы JG 54, якая дзейнічала на Ленінградскім фронце. 6 лістапада збіў 13 знішчальнікаў Як-7 і Як-9 за адзін вылет, што з’яўляецца рэкордам люфтвафэ. (Вынік унесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса, аднак гібель такога ліку самалётаў на дадзеным участку фронту савецкім бокам не пацвярджалася. Параўноўванне журналаў БД савецкіх ЗАП не пацвярджаецца нават гібель столькіх машын за ўвесь дзень). 28 кастрычніка 1944 атрымаў 11 перамог за адзін дзень (таксама не пацверджана). У снежні 1944 быў пераведзены ў JG 7, якая ўдзельнічала ў абароне Рэйха і была ўкамплектаваная рэактыўнымі знішчальнікамі Me-262. На гэтым самалёце атрымаў 12 перамог. Сярод збітых Рударферам за гады вайны самалётаў 10 чатырохматорных бамбардзіроўшчыкаў і 58 штурмавікоў Іл-2. Быў збіты 16 разоў.
Пасля вайны працаваў пілотам грамадзянскай авіяцыі.
Памёр 8 красавіка 2016 года ў Бад-Швартау ва ўзросце 98 гадоў.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Рыцарскі крыж Жалезнага крыжа (1 мая 1941, 19 перамог)
- Дубовыя лісты да Рыцарскага крыжа (11 красавіка 1944 г., 130 перамог)
- Мячы да Рыцарскага крыжа (25 студзеня 1945 г., 210 перамог)
- Нямецкі крыж у золаце (9 снежня 1941)
- Жалезны крыж 1-га класа (28 чэрвеня 1940)
- Жалезны крыж 2-га класа (22 траўня 1940)
- Згаданы ў Вермахтберыхце (30 кастрычніка 1944)
- Ганаровы Кубак люфтвафэ (20 кастрычніка 1940)
- Нагрудны знак «За раненне» III ступені
- Кваліфікацыйны нагрудны знак люфтваффе «Пілот-назіральнік»
- Ордэн Крыжа Свабоды 2-га класа
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- М. Спик. Асы Третьего Рейха. — М.: АСТ, 2007. — ISBN 5-17-039588-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 1 лістапада
- Нарадзіліся ў 1917 годзе
- Нарадзіліся ў Саксоніі
- Памерлі 8 красавіка
- Памерлі ў 2016 годзе
- Памерлі ў Шлезвіг-Гольштэйне
- Кавалеры ордэна Крыжа Свабоды
- Кавалеры ордэна Жалезны крыж
- Узнагароджаныя Нямецкім крыжам у золаце
- Кавалеры Рыцарскага крыжа з Дубовым Лісцем і Мячамі
- Узнагароджаныя знакам «За раненне» ў чорным
- Асобы
- Згаданыя ў Вермахтберыхце
- Лётчыкі Германіі
- Лётчыкі Другой сусветнай вайны