Эскуінтла (Гватэмала)
Выгляд
Эскуінтла
| ||||||||||||||||||||
Эскуінтла (ісп.: Escuintla) — горад і муніцыпалітэт на поўдні цэнтральнай часткі Гватэмалы, адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Эскуінтла. Размешчаны прыкладна за 45 км на паўднёвы захад ад горада Гватэмала, ля падножжа хрыбта Сьера-Мадрэ-дэ-Ч’япас, на вышыні 355 м над узроўнем мора. Горад ляжыць на скрыжаванні аўтамабільных дарог CA-2 і CA-9. Эскуінтла з’яўляецца адным з найбуйнейшых прамысловых цэнтраў краіны.
Насельніцтва горада па дадзеных на 2002 год — 86 678 чалавек, насельніцтва муніцыпалітэта — 119 897 чалавек. Плошча муніцыпалітэта — 332 км².
У Эскуінтле знаходзіцца два нацыянальныя паркі, Пакая і Сіпакатэ-Наранха.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).