Эльза Канстаўцінаўна Кузняцова
Эльза Канстаўцінаўна Кузняцова | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 снежня 1930 (93 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Эльза Канстаўцінаўна Кузняцова (4 снежня 1930, г. Зарайск, Маскоўская вобласць) — беларускі і казахскі архітэктар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1955 годзе. Працавала ў праектных інстытутах Алма-Аты. З 1972 г. — галоўны архітэктар праектаў у Мінскграмадзянпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1958 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
У Казахстане запраектавала дзіцячы садок-яслі (1963), школу (1969), мікрараён № 1 (1965) у Джанытае; у аўтарскім калектыве: праект рэканструкцыі паўночнай часткі Алма-Аты (1969), 144-кватэрны жылы дом з крамай па вул. Фурманава (1970), Дзяржаўны музей мастацтваў КазССР (1966—1977).
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2f/%D0%91%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%81%D0%B0%D1%9E._%D0%9F%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%BF%D0%B5%D0%BA%D1%82_%D0%A0%D1%8D%D0%B2%D0%B0%D0%BB%D1%8E%D1%86%D1%8B%D1%96_%2852%29.jpg/220px-%D0%91%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%81%D0%B0%D1%9E._%D0%9F%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%BF%D0%B5%D0%BA%D1%82_%D0%A0%D1%8D%D0%B2%D0%B0%D0%BB%D1%8E%D1%86%D1%8B%D1%96_%2852%29.jpg)
Асноўныя працы ў Беларусі (у аўтарскім калектыве): жылыя дамы па вул. Савецкай у Лагойску (1972—1974), ПТВ ВА «Луч» у Мінску (1978), комплексы піянерлагераў на 2680 месцаў у Радашковічах (1982), на 2480 месцаў у раёне Ракава і ў Ждановічах (1978—1986), кінатэатр і Дом культуры ў Барысаве (1982, у сааўтарстве з А. Шпанікавым[1]), лабараторны корпус Інстытута аховы раслін у Прылуках (1985).
Зноскі
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Кузнецова Эльза Константиновна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 4 снежня
- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Нарадзіліся ў Маскоўскай вобласці
- Выпускнікі МАРХІ
- Супрацоўнікі Мінскграмадзянпраекта
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Казахстана
- Архітэктары Алматы
- Архітэктары Лагойска
- Архітэктары Радашковічаў
- Архітэктары Мінска
- Архітэктары Барысава