Перайсці да зместу

Юбер дэ Жываншы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юбер дэ Жываншы
фр.: Hubert de Givenchy
Імя пры нараджэнні фр.: Hubert James Marcel Taffin de Givenchy[6][3]
Род дзейнасці калекцыянер мастацтва, гранд-куцюр’е, дызайнер, дызайнер паштовых марак, бізнесмен, мадэльер-дызайнер, мадэльер, дызайнер касцюмаў
Дата нараджэння 20 лютага 1927(1927-02-20)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 сакавіка 2018(2018-03-10)[4][5][…] (91 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Сайт givenchy.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Граф Юбер Джэймс Марсель Тафен дэ Жываншы (фр.: Hubert James Marcel Taffin de Givenchy; 20 лютага 1927, Бавэ — 10 сакавіка 2018) — французскі мадэльер, заснавальнік моднага дома Givenchy (1952). Яго разуменне моды ўвасаблялі дзве знакамітыя кліенткі — актрыса Одры Хепбёрн і першая лэдзі ЗША Жаклін Кенэдзі.

Вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы. Пасля вызвалення Францыі ад нацысцкай акупацыі ён вярнуўся ў Парыж, дзе працаваў асістэнтам і вучыўся ў такіх мадэльераў, як Жак Фат, Рабер Пігэ, Люсьен Лелонг, Эльза Скіяпарэлі.

2 лютага 1952 г., ва ўзросце 25 гадоў, Юбер адкрыў уласны дом моды Givenchy. На той момант ён быў самым маладым з творцаў высокай моды.

Першая ж яго калекцыя мела поспех. Яго прэс-агентам і «тварам кампаніі» стала манекеншчыца Беціна Грацыяні. Для яе ён стварыў блузку «Беціна» — сціплую баваўняную белую блузку з чорна-белымі валанамі на рукавах.

У 1953 годзе Жываншы знаёміцца ​​са сваім кумірам, іспанскім мадэльерам Крыстабалем Баленсіяга. Жываншы падтрымаў Баленсіягу, калі той у 1957 годзе вырашыў не дапускаць прэсу на свае паказы. Каб журналісты не маглі ўплываць на меркаванне пакупнікоў, ім дазвалялася ўпершыню ўбачыць новую калекцыю толькі праз восем тыдняў.

У 1995 годзе Жываншы аб’явіў пра сыход з моднай індустрыі. У студзені 2007 года пошта Францыі выпусціла дзве маркі, прысвечаныя Дню святога Валянціна, аўтарам дызайну якіх быў Юбер дэ Жываншы. У студзені 2016 года быў адным з першых, хто выступіў у абарону Музея тканіны, які ўрад планаваў закрыць з-за недахопу фінансавання. У 2017 годзе звяртаўся да прэзідэнта Аланда з гэтай нагоды.

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Hubert de Givenchy // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в Fichier des personnes décédées mirror Праверана 3 чэрвеня 2022.
  4. http://sh.qihoo.com/pc/972048f797905a29c?sign=360_e39369d1 Праверана 14 сакавіка 2018.
  5. https://www.so.com/s?ie=UTF-8&q=%E7%BA%AA%E6%A2%B5%E5%B8%8C Праверана 14 сакавіка 2018.
  6. Who's Who in FranceParis: 1953. — ISSN 0083-9531; 2275-0908 Праверана 13 сакавіка 2018.
  7. RKDartists Праверана 7 чэрвеня 2020.