Юбілейная плошча (Мінск)
Юбілейная плошча Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | Мінск |
Раён | Цэнтральны раён |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Фрунзенская, Юбілейная плошча |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юбілейная плошча — плошча ў Цэнтральным раёне горада Мінска.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1826 г. у гэтым месцы, тагачаснай ускраіне горада, мінскімі каталікамі быў усталяваны памятны знак у сувязі з 1500-годдзем Нікейскага сабора (325 г.). У памяць аб гэтай падзеі плошча атрымала назву Юбілейнай.
Характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Плошча абмежаваная вуліцамі Кальварыйская, Раманаўская Слабада, Мельнікайтэ, М. Танка, Ракаўская, Сухая. Вакол плошчы размешчаны крамы, жылыя і офісныя будынкі, сярод якіх самы высокі на пачатак 2008 г. будынак Мінска — 24-павярховы будынак вышынёй 90 метраў (пабудаваны ў 1983 годзе). На самой плошчы размяшчаўся кінатэатр «Беларусь» (1961), які быў знесены ў 2005 г.; у верасні 2008 г. на гэтым месцы быў адкрыты першы ў Беларусі кінатэатр-мультыплекс пад той жа назвай. На плошчы размешчаны выхады станцыі метро «Фрунзенская», пабудаванай у 1990 годзе.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юбілейная плошча (Мінск)
- Юбілейная плошча Архівавана 16 кастрычніка 2011.
- Панарама сучаснага Мінска. Карта Мінска. Гістарычныя месцы Мінска