Юдама
Выгляд
| Юдама | |
|---|---|
| Характарыстыка | |
| Даўжыня |
|
| Басейн | 43 700 км² |
| Расход вады | 342 м³/с |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Каардынаты | 62°06′37″ пн. ш. 140°34′31″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Мая |
| • Каардынаты | 59°09′55″ пн. ш. 135°14′38″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Мая → Алдан → Лена → Мора Лапцевых |
|
|
|
| Краіна | |
| Код у ДВР | 18030600612117300032819 |
|
|
|
|
|
|
Юдама[2] — рака ў Хабараўскім краі і па яго мяжы з Якуціяй, правы прыток Май (басейн Алдана). Даўжыня 765 км, плошча басейна 43700 км². Утвараецца пры зліцці рр. Ніткан і Аўмя, якія бяруць пачатак на схілах хрыбта Сунтар-Хаят, цячэ на поўдзень уздоўж Юдомскага хрыбта. Парожыстая. Жыўленне дажджавое і снегавое, у вярхоўях і ледавіковае. Разводдзе з сярэдзіны мая па верасень, максімум у ліпені. Сярэдні расход вады 342 м³/сек. Замярзае ў кастрычніку, адкрываецца ў траўні. Галоўныя прытокі — Акачан (справа), Горбі (злева). Суднаходныя ніжнія 271 км.
Зноскі
- ↑ Geographic Names Server — 2018.
- ↑ Карта Хабараўскага краю // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).