Юзаф Бяляк
| Юзаф Бяляк | |
|---|---|
| Генерал Юзаф Бяляк, шэф 4-га палка варты войска ВКЛ. | |
| Бяляк[d] | |
| Дата нараджэння | 1741[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 11 чэрвеня 1794 |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Прыналежнасць | Рэч Паспалітая |
| Род войскаў | кавалерыя |
| Званне | ротмістр і генерал-маёр |
| Бітвы/войны | |
| Узнагароды і званні | |
Юзаф Бяляк (1741[1][2][…], Лоўчыцы, Новагародскае ваяводства — 11 чэрвеня 1794, Студзянкі[d], Люблінскае ваяводства) — вайсковы дзеяч ВКЛ, генерал-маёр (1772).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З беларускага шляхецкага роду татарскага паходжання Белякоў. Нарадзіўся ў маёнтку Лоўчыцы пад Навагрудкам (цяпер Гродзенская вобласць Беларусі) у сям’і паручніка Асмана і Рэгіны з Рудніцкіх.
У 20-гадовым узросце стаў ротмістрам ва ўланскім палку генерала Чымбая Мурзы Рудніцкага на службе ў саксонскім войску. З 1761 года ваяваў у Саксоніі, Чэхіі і Сілезіі — удзельнік Сямігадовай вайны 1756—1763 гадоў. Прыхільнік караля Аўтуста III, потым Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Быў прызначаны палкоўнікам у 1763 годзе і атрымаў ад караля ў падзяку вёску Кашолы. Праз год узначаліў 4-ы полк пярэдняй варты Вялікага Княства Літоўскага.
У час Барскай канфедэрацыі камандзір палка татар, пад камандаваннем Казіміра Пуласкага ваюе з расіянамі. У 1769 годзе на баку канфедэратаў удзельнічаў у бітвах пад Слонімам, Моўчаддзю (Баранавіцкі раён) і на Жамойці, у верасні 1771 — у пераможнай бітве над расійскімі войскамі каля Бездзежа (Драгічынскі раён). 23.9.1771 года ў бітве каля Сталавічаў (Баранавіцкі раён). Калі войска ВКЛ было разбіта расіянамі, адступіў з палком, захаваўшы баявы парадак. Вярнуўся да караля. У 1772 годзе атрымаў званне генерал-маёра войска ВКЛ[3].
У 1788—1789 гадах удзельнічаў у задушэнні сялянскага паўстання на Украіне.
У чэрвені—ліпені 1792 на чале 4-га палка ўланаў пярэдняй варты ВКЛ ваяваў супраць расіян у вайне за незалежнасць, удзельнік бітвы пад Свержанню (Стаўбцоўскі раён), Мірам, Зэльвай і Брэстам. Быў адным з найбольш здольных і храбрых генералаў той вайны, за мужнасць атрымаў крыж ордэна Вірытуці мілітары[4].
Далучыўся да паўстання 1794 года. У чэрвені ўзначаліў корпус сфармаваны з гарадзенцаў, з якім прайшоў ад Гродна да Слоніма і Іўя. Праз некалькі дзён раптоўна памёр. Пахаваны на мізары ў Студзянках[5].
Меў трынаццаць дзяцей у двух шлюбаз. З Уршуляй з Ласёў, у яго быў сын Абрагам, а з Кунегундай з Туган-Бараноўскіх: Самуэль — падпалкоўнік; Мустафа — капітан; Махмет — лейтэнант; Альбрэхт — лейтэнант; Асман — харужы; Соліман- лейтэнант; Богдан (загінуў у паўстанні 1830—1831); Бекер, Эліяш, Альжбета, Ева і Феліцыяна[6].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Józef Bielak // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Józef Bielak // NUKAT — 2002.
- ↑ Przegląd Tatarski, 4/2010, s. 15 - 16.
- ↑ Krzysztof Filipow, Order Virtuti Militari 1792-1945, Warszawa 1990, s. 18..
- ↑ Stanisław Kryczyński. Bielak Józef // Polski Słownik Biograficzny. T. 2. — Kraków: Skład Główny w Księgarniach Gebethnera i Wolffa, 1936. — С. s. 32–33..
- ↑ Przegląd Tatarski, 4/2010, s. 15 i 16.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Грыцкевіч А. П. Бяля́к Юзаф // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 140. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.