Юзаф Нарановіч-Наронскі
Jump to navigation
Jump to search
Юзаф Нарановіч-Наронскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1610[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1678[3][1][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, гісторык, архітэктар, картограф |
Альма-матар |
Юзаф (Язэп) Нарановіч-Наронскі (? — 1678) — вялікалітоўскі інжынер, картограф і гісторык. Пратэстант паводле веравызнання, лічыў сябе русінам.
Вучыўся ў кальвінісцкай гімназіі ў Кейданах і, магчыма, у Нідэрландах. З 1644 года на службе ў Януша Радзівіла, у 1644-1653 гадах зрабіў планы радзівілаўскіх гарадоў ВКЛ. Пасля смерці Януша Радзівіла пераехаў у Прусію да Багуслава Радзівіла. У Прусіі стварыў «Генеральную карту Усходняй Прусіі», падрыхтаваў праект злучэння рэк Нёмана і Прэголі для простай сувязі Прусіі з ВКЛ. Памёр у Кёнігсбергу. Большасць вядомых па крыніцах прац Ю. Нарановіча-Наронскага не захавалася.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- «Мастацтва матэматычных навук» (1650), праца па оптыцы, геаметрыі і фартыфікацыі.
- «Мастацтва артылерыі» (1665)
- «Праўдзівая гісторыя манархіі скіфаў і сарматаў» (1670), праца па гісторыі Рэчы Паспалітай.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Józef Naronowicz-Naroński // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120976234 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Нарановіч-Наронскі Ю. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 5. — Мн: БелЭн, 1999. -- С. 277.
- Катлярчук А. «Уцёкі мазгоў», ці Лёсы пратэстантаў Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове XVII ст. // Спадчына. 2006. № 1.