Перайсці да зместу

Тадэвуш Макоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Юзаф Тадэвуш Макоўскі)
Тадэвуш Макоўскі
польск.: Tadeusz Makowski
Фатаграфія
Дата нараджэння 29 студзеня 1882(1882-01-29)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 лістапада 1932(1932-11-01)[2][3][…] (50 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, графік, паэт, тэарэтык мастацтва
Вучоба
Уплыў на Генрыета Багіён[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тадэвуш Юзаф Макоўскі (польск.: Tadeusz Józef Makowski; 29 студзеня 1882(1882-01-29)[1], Асвенцім, Малапольскае ваяводства1 лістапада 1932(1932-11-01)[2][3][…], IV акруга Парыжа[4]) — польскі мастак-жывапісец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Тадэвуш Макоўскі ў 1902—1906 гадах вывучаў класічную і польскую філалогію ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве і паралельна вучыўся жывапісу ў мясцовай Акадэміі мастацтваў (у 1903—1908 гадах), у класах Яна Станіслаўскага і Ёзэфа Мехофера. На мяжы 1908/1909 гадоў Т. Макоўскі з’ехаў у Парыж, дзе і застаўся да канца жыцця. Спачатку мастак трапіў пад уплыў фрэскавага жывапісу Пюві дэ Шавана. Макоўскі пазнаёміўся з Пабла Пікаса, і паміж імі завязалася сяброўства.

Жыў пераважна ў Францыі. У ранні перыяд пад уплывам П. Пюві дэ Шавана ствараў манументальныя сімвалічныя карціны («Хрышчэнне ў Іардані», 1909), пазней зазнаў уплыў кубізму («Партрэт мужчыны ў белым капелюшы», 1912). З 1920-х г. рабіў геаметрызаваныя кампазіцыі, пераважна на тэмы з жыцця дзяцей, у якіх спалучаў рысы сімвалізму, кубізму і прымітывізму. Сярод твораў: «Дзіцячая капэла» (1922), «Дзеці і ліхтарыкі» (каля 1928), «Шавец» (1930), «Скнара» (1932), «Двое дзяцей з сабакам» (каля 1932) і інш.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  2. а б Taddé Makowski // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б http://culture.pl/en/event/tadeusz-makowski-a-retrospective
  4. а б http://culture.pl/en/artist/tadeusz-makowski

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]