Юзяфа Чэйчыце

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юзяфа Чэйчыце
Дата нараджэння 19 мая 1922(1922-05-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 красавіка 2022(2022-04-13) (99 гадоў)
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці сцэнограф, мастачка, паэтка
Месца працы
Вучоба

Юзяфа Чэйчыце (літ.: Juzefa Čeičytė; 19 мая 1922, Алякнас, Літва — 13 красавіка 2022, Вільнюс, Літва) — літоўская жывапісец, сцэнографка, паэтэса[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1942—1948 гг. навучалася ў Літоўскім інстытуце мастацтва. Адлічаная, калі сям’я была саслана ў Сібір. Пазней, у 1953 годзе экстэрнам скончыла Літоўскі інстытут мастацтва, абараніла дыплом па спецыяльнасці «тэатральная дэкаратарка»[2].

З 1945 года працавала сцэнографкай у літоўскіх тэатрах[3].

У 1949—1954 гг. ― артыстка Клайпедскага драматычнага тэатра, 1954—1961. ― галоўная мастачка тэатра[4].

У 1962—1978 гг. ― мастачка Літоўскай кінастудыі[5].

У 1998 годзе ўзнагароджаная Дзяржаўнай прэміяй у галіне культуры і мастацтва[6].

Памерла 13 красавіка 2022, крыху не дажыўшы да 100-годдзя. Пахаваная ў Вільнюсе на Раканцішскіх могілках.[7]

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Мастачка стварыла канцэптуальныя лаканічныя формы сцэнаграфіі для каля 60 спектакляў, дэкарацыі і касцюмы да кінафільмаў[8].

Стварыла абстрактны жывапіс («Штосьці падобнае» 1960, «Вецер» 1965, «Хірасіма» 1975, «Час» 1980, «Апошняя песня» 1994), графіку, кераміку. Яе адрознівалі строгія кампазіцыі, выразнасць жывапісу, характэрнае спалучэнне цёплых і халодных колераў, фактуры і плоскасці[9].

З 1954 года ўдзельнічала ў выставах жывапісу і сцэнаграфіі ў Літве і за мяжой, у персанальных выставах: Клайпеда — 1959 год, Вільнюс — 1982, 1989, 1991 і 1994—2000, 2016, 2019 гг., Каўнас — 1989, Рокішкіс — 2012 год[10].

Сцэнаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Sakymai, eilėraščiai (Прыказкі, вершы), 1997.
  • Juzefa Čeičytė. Tapyba, albumas (Жывапіс, альбом), 1999.
  • Šlamėjimas: (вершы) / Juta Čeičytė. — Vilnius: Regnum fondas, 2002[11].

Зноскі

  1. Raimonda Bitinaitė-Širvinskienė. Juzefa Čeičytė. Visuotinė lietuvių enciklopedija, https://www.vle.lt/straipsnis/juzefa-ceicyte/
  2. Mirė tapytoja, scenografė, poetė Juzefa Čeičytė. lrt.lt. 2022-04-14, https://www.lrt.lt/naujienos/kultura/12/1673912/mire-tapytoja-scenografe-poete-juzefa-ceicyte
  3. Raimonda Bitinaitė-Širvinskienė. Juzefa Čeičytė. Visuotinė lietuvių enciklopedija, https://www.vle.lt/straipsnis/juzefa-ceicyte/
  4. Raimonda Bitinaitė-Širvinskienė. Juzefa Čeičytė. Visuotinė lietuvių enciklopedija, https://www.vle.lt/straipsnis/juzefa-ceicyte/
  5. Raimonda Bitinaitė-Širvinskienė. Juzefa Čeičytė. Visuotinė lietuvių enciklopedija, https://www.vle.lt/straipsnis/juzefa-ceicyte/
  6. In memoriam Juzefai Čeičytei, 1922 05 19 — 2022 04 13, 7 meno dienos, https://www.7md.lt/kronika/2022-04-15/In-memoriam-Juzefai-Ceisytei
  7. Mirė tapytoja, scenografė, poetė Juzefa Čeičytė. lrt.lt. 2022-04-14, https://www.lrt.lt/naujienos/kultura/12/1673912/mire-tapytoja-scenografe-poete-juzefa-ceicyte
  8. Kas yra kas Lietuvoje 1990—2010. — Kaunas, 2013. — P. 281.
  9. Kas yra kas Lietuvoje 1990—2010. — Kaunas, 2013. — P. 281.
  10. Viktorija Daujotytė, Viktorija Daujotytė. «Gerai žmogui, kai po kojom — žemė» (Apie menininkę Juzefą Čeičytę), Krantai, 2022 m. 14 balandžio d., https://vilniausgalerija.lt/2022/04/14/gerai-zmogui-kai-po-kojom-zeme-apie-juzefa-ceicyte/
  11. Kas yra kas Lietuvoje 1990—2010. — Kaunas, 2013. — P. 281.