Юліян Ерхан
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
1 ліпеня 1986[1] (38 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Малдова Расія |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 181 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 77 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юліян Ерхан (малд.: Iulian Erhan; нар. 1 ліпеня 1986, Кішынёў) — малдаўскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Малдовы (2011—2015).
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаў кар’еру ў кішынёўскім «Зімбру», дзе з перапынкамі выступаў да 2012 года. У 2010 годзе гуляў у Расіі за «Мардовію». Пасля правёў паўгады ў клубе «Акадэмія-УТМ».
У сакавіку 2013 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ». У жодзінскім клубе звычайна выступаў на пазіцыі правага абаронцы, але з вяртаннем у строй Анры Хагуша страціў месца ў аснове і па заканчэнні сезона пакінуў «Тарпеда-БелАЗ».
У студзені 2014 года вярнуўся ў «Зімбру»[2] і неўзабаве стаў капітанам каманды. У пачатку 2015 года перайшоў у «Мілсамі», разам з якім стаў чэмпіёнам Малдовы. У сакавіку 2016 года зноў стаў іграком «Акадэміі»[3], у ліпені таго ж года далучыўся да «Зары». Улетку 2017 года перайшоў у «Сфынтул Георгэ», пасля 2018 года спыніў кар’еру.
У жніўні 2020 года далучыўся да клуба «Спартаній», дзе гуляў да кастрычніка. У 2021 годзе стаў іграком «Вікторыі», дзе выступаў да канца 2022 года, таксама стаў гуляць у міні-футбол.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]10 жніўня 2011 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Малдовы ў таварыскім матчы супраць Кіпра. Пасля на працягу трох гадоў не выклікаўся ў зборную, а з восені 2014 года стаў трывала прыцягвацца да галоўнай каманды краіны.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Iulian Erhan // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Юлиан Ерхан пополнил команду Олега Кубарева
- ↑ "Академия" подписала контракты с еще четырьмя футболистами
- Нарадзіліся 1 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў Кішынёве
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Малдовы
- Ігракі зборнай Малдовы па футболе
- Ігракі ФК Зімбру Кішынёў
- Ігракі ФК Рапід Гідзігіч
- Ігракі ФК Мардовія Саранск
- Ігракі ФК Акадэмія Кішынёў
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
- Ігракі ФК Мілсамі
- Ігракі ФК Зара Бэлць
- Ігракі ФК Сфынтул Георгэ Суручэнь
- Ігракі ФК Спартаній Селемет
- Ігракі ФК Вікторыя Бардар
- Ігракі ў міні-футбол