ФК Мардовія Саранск

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мардовія Саранск
Лагатып
Поўная назва Некоммерческое партнёрство футбольный клуб «Мордовия»
Заснаваны 1961
Горад Саранск, Расія
Стадыён Мардовія Арэна
Уладальнік урад
Галоўны трэнер
2019/20 20 месца ў ФНЛ
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Мардо́вія» (руск.: Мордовия) — расійскі футбольны клуб з горада Саранск. Заснаваны ў 1961 годзе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Клуб быў заснаваны ў 1961 годзе. У сезоне 2005 года каманда заняла 7-е месца ў Другім дывізіёне (зона «Цэнтр»), набраўшы 51 ачко. У сезоне 2006 года каманда заняла 2-е месца ў Другім дывізіёне (зона «Цэнтр»), набраўшы 72 ачкі. У сезоне 2007 года каманда заняла 19-е месца ў Першым дывізіёне і вылецела ў Другі дывізіён. У сезоне 2008 года каманда заняла 7-е месца ў Другім дывізіёне (зона «Цэнтр»), набраўшы 53 ачкі.

У сезоне 2009 года каманда атрымала ўпэўненую перамогу ў зоне «Урал-Паволжа» Другога дывізіёна (апярэдзіўшы на 20 ачкоў заняўшага 2-е месца «Гарняк» Учалы) і выйграла Кубак ПФЛ.

Па выніках сезона 2010 года заняла 6-е месца ў Першым дывізіёне, паказаўшы лепшы вынік у сваёй гісторыі. Найлепшыя дасягненні ў Кубку Расіі па футболе — выхад у 1/4 фіналу ў розыгрышы 1992/93 (пройгрыш маскоўскаму ЦСКА 0:3) і ў розыгрышы 2009/10. У розыгрышы Кубка Расіі 2009/10 каманда, абыграўшы ў 1/16 фіналу грозненскі «Церак» (2:1) і ў 1/8 фіналу «Чалябінск» (2:0), выйшла ў 1/4 фіналу, дзе прайграла ўладзікаўказскай «Аланіі» з лікам 0:3.

Па выніках чэмпіянату Расіі 2011/12 ўпершыню ў гісторыі выйшла ў Прэм’ер-лігу, адолеўшы ў перадапошнім туры Першынства ФНЛ яраслаўскі «Шыннік» з лікам 2:0. Дэбютны сезон у Прэм’ер-лізе скончыўся для каманды няўдачай — яна вылецела з дывізіёна, аднак усяго за адзін сезон у дывізіён «Мардовія» змагла вярнуцца ў Прэм’ер-лігу.

27 мая 2014 года каманду ўзначаліў Юрый Сёмін, для якога «Мардовія» стала трэцім у трэнерскай кар’еры расійскім клубам пасля маскоўскіх «Лакаматыва» і «Дынама». Сёмін працаваў у «Мардовіі» год, пасля чаго ўзначаліў «Анжы». З сезона 2015/16 галоўным трэнерам стаў Андрэй Гардзееў.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальныя чэмпіянаты[правіць | правіць зыходнік]

  • Чэмпіянат Расіі
    • 1Gold medal icon.svg Золата Турніры зоны «Паволжа»/«Урал-Паволжа» другой лігі (5): 2000, 2001, 2002, 2009, 2017/18
    • 1Gold medal icon.svg ЗолатаПершынство ФНЛ (2): 2011/12, 2013/14
  • ФНЛ:
    • Gold medal icon.svg Чэмпіён (1): 2011/12, 2013/14

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]