Юлія Аляксандраўна Алейчанка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юлія Аляксандраўна Алейчанка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 21 снежня 1991(1991-12-21) (28 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчыца, пісьменніца, літаратурны крытык
Мова твораў беларуская

Юлія Аляксандраўна Алейчанка (21 снежня 1991, г. Орша Віцебскай вобласці) — беларуская пісьменніца, літаратурны крытык, перакладчыца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла філалагічны факультэт БДУ (2014), магістратуру (2015), аспірантуру (2019). Працавала рэдактарам аддзела паэзіі, адказным сакратаром часопіса «Полымя». Цяпер галоўны рэдактар часопіса «Нёман».

Піша вершы, апавяданні, крытычныя артыкулы, перакладае. Вершы друкаваліся ў анталогіях «Дняпроўскія галасы-60» (2010), «Першацвет» (2017), пераклады — у кніжнай серыі «Светлыя знакі. Паэты Кітая». Аўтар паэтычнага зборніка «Пад чароўным шкельцам» (2017) і зборніка перакладаў «Вецер у валасах» (2018). Лаўрэат Міжнароднага конкурсу маладых літаратараў «Першацвет» (2016) і Нацыянальнай літаратурнай прэміі (2018). Творы перакладаліся на рускую, украінскую, сербскую, кітайскую, азербайджанскую і інш. мовы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]