Юлія Бек

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юлія Бек
Род дзейнасці мастачка, каліграф
Дата нараджэння 20 снежня 1853(1853-12-20)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 верасня 1935(1935-09-21)[3] (81 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Franz Beck[d]
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юлія Бек (20 снежня 1853 — 21 верасня 1935) — шведская мастачка і каліграф.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Юлія Бек — дачка бухгалтара Франца Бека, нарадзілася ў Стакгольме, Швецыя. Вучылася ў Каралеўскай шведскай Акадэміі прыгожых мастацтваў (1872—1878), затым — у Акадэміі Жуліяна ў Парыжы (1883—1884), дзе яе педагогамі былі французскія мастакі Леон Бана і Жан-Леон Жэром. Затым пасялілася ў Францыі, дзе правяла большую частку жыцця. Некаторы час арандавала студыю ў Парыжы з мастачкамі Харыет Бакер, Хільдэгард Торэль і Ганнай Мунтэ-Норстэт, жыла таксама ў калоніі мастакоў у Грэ-сюр-Луэн.

Як прафесійны мастак Юлія Бек, па фінансавых прычынах, спецыялізавалася на партрэтах і была адной з нямногіх шведскіх жанчын-мастакоў свайго пакалення фінансава незалежнай. Аднак, яе ўлюбёным жанрам быў пейзаж. Юлія Бек атрымала вядомасць сваімі краявідамі ў стылі імпрэсіяністаў, напісанымі ў прыцішанай палітры.

У 1934 годзе была ўзнагароджана французскім ордэнам Ганаровага легіёна.

Памерла ў 1935 годзе ў Вакрэсоне, Францыя.

Работы Юліі Бек знаходзяцца ў калекцыях музеяў, уключаючы Шведскі Нацыянальны музей. Рэтраспектыва работ мастачкі прайшла ў 2012—2013 гадах у музеі Зорна ў горадзе Муры, Швецыя і ў мастацкім музеі Свен-Гары ў Стакгольме.

Зноскі

  1. https://rkd.nl/explore/artists/269749 Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Julia Beck
  3. RKDartists Праверана 26 жніўня 2017.
  4. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 26 лютага 2016.
  5. Julia Augusta Lovisa Beck Праверана 23 студзеня 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]