Юрась Цвірка
Юрась Цвірка | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 верасня 1967 (55 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Адукацыя | |
Прафесія | тэатральны акцёр |
Тэатр | |
Узнагароды |
Юрась (Юрый Браніслававіч) Цвірка (нар. 27 верасня 1967, Язвіны, Капыльскі раён, Мінская вобласць) — беларускі акцёр.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
З 1984 па 1991 гады навучаўся ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. З 1991 па 2018 гады працаваў у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. З 2018 па 2019 гады працаваў у Беларускім тэатры юнага гледача. З 2019 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.
Ролі[правіць | правіць зыходнік]
- Іван («Шагал… Шагал…» У. Драздова)
- Комік («Доктар Айбаліт» паводле кінасцэнарыя «Айбаліт-66» Р. Быкава і В. Карастылёва)
- Пан Бараноўскі («Несцерка» В. Вольскага)
- Ласкін («Пазычанае шчасце» Ф. Палачаніна)
- Дзік («Як воўк мамай быў» В. Ткачова)
- Сондэрс («Шукаем тэнара!» К. Людвіга)
- Кароль («Снежная каралева» Я. Шварца паводле Х.-К. Андэрсена)
- Крот («Прыгоды Дзюймовачкі» П. Ісайкіна паводле Х.-К. Андэрсена)
- Жывата Цвіёвіч («Доктар філасофіі» Б. Нушыча)
- Місэна («Дурнічка» Лопэ дэ Вегі)
- мужчына Луізы («Восем закаханых жанчын» Р. Тама)
- бацька Ганны («Сымон-музыка» паводле аднайменнай паэмы Якуба Коласа)
- Васіль Сямёнавіч («Гісторыя двух сабак» Я. Конева)
- Генры («Мая жонка — падманшчыца» М.Мэё, М. Энэкена)
- Кот («Кот у ботах» А.Замкоўскага паводле Шарля Пэро)
- Першы мытнік («Дом на мяжы» па п’есах С. Мрожака «Караль» і «Дом на мяжы»)
- спадар Джансэн («Каханне і падаткі» па п’есе Уільяма Ван Зандта і Джэйн Мілмар «Секс, каханне і падаткі»)
- Альфрэда Амароза («Шлюб па-італьянску» па п’есе Эдуарда дэ Філіпа «Філумена Мартурана»)
- айцец Гансага («Стары-стары сеньёр з вялізнымі крыламі» А.Курэйчыка)
- Харысан Хоўэл («Цалуй мяне, Кэт!» паводле лібрэта С. і Б. Співак)
- Філ Кавілеры, бацька Джэніфер («Гісторыя кахання» паводле аднайменнай аповесці Э. Сігала)
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- 2006 — Падзяка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь
- 2011 — Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
- 2015 — нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі»
- 2017 — Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
- 2021 — медаль Францыска Скарыны
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 27 верасня
- Нарадзіліся ў 1967 годзе
- Нарадзіліся ў Капыльскім раёне
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа
- Постаці Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Узнагароджаныя нагрудным знакам «За ўклад у развіццё культуры Беларусі»
- Асобы
- Акцёры тэатра Беларусі