Юра Метшк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юра Метшк
в.-луж.: Juro Mětšk
Дата нараджэння 1 мая 1954(1954-05-01)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 студзеня 2022(2022-01-20)[2] (67 гадоў)
Месца смерці
Краіна
Бацька Фрыда Метшк
Маці Ludmila Metskowa[d]
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар
Узнагароды

Ю́ра Метшк (в.-луж.: Juro Mětšk; 1 мая 1954, Будзішын, Лужыца, Германія — 20 студзеня 2022) — лужыцкі кампазітар. Лаўрэат нацыянальнай сербалужыцкай прэміі імя Якуба Чышынскага (2017).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 1 мая 1954 года ў сям’і сербалужыцкага пісьменніка Фрыда Метшка. У 1976 годзе скончыў Вышэйшую школу музыкі імя Эйслера ў Берліне. З 1976 па 1980 года — выкладчык музычнай школы. З 1980 па 1983 гады навучаўся ў класе кампазітара Райнера Брэдэмаера берлінскай Акадэміі мастацтваў. З 1983 па 1986 гады — драматург Нямецка-сербалужыцкага народнага тэатра ў Баўтцэне. З 1986 года — пазаштатны кампазітар гэтага ж тэатра.

У 1989 годзе яго сачыненне «Syndrom» атрымала прыз падчас конкурсу «Форум маладых кампазітараў» (Forum junger Komponisten), які праводзіла тэлерадыёкампанія «Westdeutscher Rundfunk».

У 2017 годзе ўдастоены галоўнага прыза нацыянальнай сербалужыцкай прэміі імя Якуба Чышынскага «за яго выдатнае музычнае сачыненне і даследчую дзейнасць у галіне сербалужыцкай музыкі»[4].

Памёр 22 студзеня 2022 года[5].

Сачыненні[правіць | правіць зыходнік]

  • «accents antiques» für Streichquartett, 1975
  • «musica da camera», 1978/79
  • «Psychogramme» für Orchester
  • «SESTETTO»
  • «Canti per Violoncello e Piano»
  • «trio…torso…alla…rondo…alla…torso…»
  • «mit groteskem riesenbogen … trüb ein pizzicato» für Viola sola, 1984
  • «KONTRAKTION» Kontra-aktionen für kammerensemble, 1988
  • «syndrom» für Kammerensemble
  • «Retour pour grande orchestre»

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. а б Верхнелужыцкая Вікіпедыя — 2006.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Myto Ćišinskeho Jurej Mětškej, Serbske Nowiny, 07.06.2017
  5. Juro Mětšk zamrěł / Juro Mietschk gestorben

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Mětšk, Juro. In: — Вілфрыд W. Bruchhäuser: Komponisten der Gegenwart im Deutschen Komponisten-Interessenverband. Ein Handbuch. 4. Auflage, Deutscher Komponisten-Interessenverband, Berlin 1995, ISBN 3-555-61410-X, S. 857.
  • Mětšk, Juro. In: Axel Schniederjürgen (Hrsg.): Kürschners Musiker-Handbuch. 5. Auflage, Saur Verlag, München 2006, ISBN 3-598-24212-3, S. 306.