Перайсці да зместу

Юрша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрша
староста брацлаўскі[d]
1447 — 1451

Нараджэнне
Смерць не раней за 1476
Род Юршы[d]
Дзеці Івашка Юрша[d][1], Фядора Юрша[d][2][3] і Юршаўна Васілева[d][4][1]

Юрша (?—пасля 1475) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч.

Паходзіў, магчыма, з Мсціслаўскага княства. Належаў да ліку магнатаў, якія адстойвалі незалежнасць Вялікага Княства Літоўскага ад Польшчы, падтрымліваў вялікіх князёў Вітаўта, Свідрыгайлу і Казіміра. Да 1429 года атрымаў ад Вітаўта ўрад луцкага старосты. У 1431 годзе паспяхова бараніў Луцк на нападу польскіх войск.

У час феадальнай вайны 1432—1439 гадоў падтрымліваў Свідрыгайлу. Пасля страты ў 1432 годзе Луцка Свідрыгайла прызначыў Юршу бранскім старостам, каля 1436 — кіеўскім ваяводам. У 1436 годзе Юрша захапіў для Свідрыгайлы Старадуб, у 1437 годзе разбіў пад Кіевам войскі Жыгімонта Кейстутавіча, але пасля быў вымушаны прызнаць яго як вялікага князя. Ад вялікага князя Казіміра атрымаў Крэменецкае (з 1441) і Брацлаўскае (1447—52) староствы. У 1452 годзе Юрша быў адным з трох упаўнаважаных, якія прымалі Валынь пад уладу вялікага князя літоўскага пасля смерці панаваўшага там Свідрыгайлы.

Сын Юршы Іван быў гаспадарскім маршалкам (1488—1489) і ўладзімірскім намеснікам.