Юрый Іванавіч Дарагакупец
Юрый Іванавіч Дарагакупец | ||
| ||
---|---|---|
18 кастрычніка 2012 — 2016 | ||
Прэм’ер-міністр | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў | |
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |
| ||
з 11 кастрычніка 2016 | ||
Прэм’ер-міністр | Андрэй Кабякоў | |
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |
Адукацыя | ||
Дзейнасць | палітык | |
Нараджэнне | 6 студзеня 1962 (59 гадоў) | |
Узнагароды |
Юрый Іванавіч Дарагакупец (6 студзеня 1962, Іванава, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 6 студзеня 1962 года ў г. Іванаве Брэсцкай вобласці.
Скончыў Брэсцкі політэхнічны інстытут, інжынер-механік; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання.
Працаваў слесарам у рамонтна-механічных майстэрнях г. Іванава; майстрам, начальнікам вытворчага ўчастка на заводзе санітарна-тэхнічных нарыхтовак у г. Іванаве; галоўным інжынерам, тэхнічным дырэктарам ААТ «Мекасан»; дырэктарам прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі г. Іванава.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання, быў членам Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве.
З 2016 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
Мае сына і дачку.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2019)[1].
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Нарадзіліся 6 студзеня
- Нарадзіліся ў 1962 годзе
- Нарадзіліся ў Іванаве
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі» (Беларусь)
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання