Юрый Ігаравіч Андруховіч
Юрый Ігаравіч Андруховіч | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 13 сакавіка 1960[1][2][3] (60 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Сафія Юр’еўна Андруховіч[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, перакладчык |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Юрый Андруховіч (укр.: Юрій Андрухович; нар. 13 сакавіка 1960, Станіслаў) — украінскі паэт, празаік, перакладчык, эсэіст.
У 1985 годзе разам з Віктарам Небаракам і Аляксандрам Ірванцом заснавалі паэтычную суполку Бу-Ба-Бу. З 1991 года Андруховіч быў сурэдактарам літаратурна-мастацкага журналу «Четвер», супрацоўнічаў таксама з журналам «Перевал», выступіўшы ўкладальнікам двух яго нумароў.
У часопісе «Сучасність» упершыню былі апублікаваныя ягоныя самыя вядомыя прозавыя творы: «Рекреації» (1992), «Московіада» (1993), «Перверзія» (1996) (пазней выданыя ў 1997 годзе асобнымі кнігамі), эсэ «Центрально-Східна ревізія» («Сучасність», 2000, №3).
Прысутнасць Андруховіча ў Івана-Франкоўску стала важным фактарам узнікнення т.зв. «станіслаўскага феномэну» (кола мясцовых пісьменнікаў) і фарміравання мясцовай мастацкай эліты. Творчасць Андруховіча мае значны ўплыў на ход сённяшняга літаратурнага працэса Украіны. Працы Андруховіча перекладзеныя на шмат моваў, сярод якіх польськая, англійская, нямецкая, французская, руская, венгерская, фінская, шведская, іспанская, чэшская, славацкая і эспэранта.
28 жніўня 2016 Андруховіч быў узнагароджаны медалём Гётэ.
Жанаты. Ягоная дачка Сафія таксама пісьменніца.
Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]
На беларускую мову вершы Андруховіча пераклаў Андрэй Хадановіч[4].
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124818145 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
- ↑ Юрій Андрухович // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jurij Andruchowytsch // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Юрый Ігаравіч Андруховіч на Вікісховішчы |
---|
- Нарадзіліся 13 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1960 годзе
- Нарадзіліся ў Івана-Франкоўску
- Выпускнікі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага
- Члены Нямецкай акадэміі мовы і паэзіі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Украіны
- Паэты Украіны
- Перакладчыкі Украіны
- Эсэісты Украіны
- Украінамоўныя паэты
- Украінамоўныя пісьменнікі