Юрый Валянцінавіч Трубнікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Валянцінавіч Трубнікаў
Дата нараджэння 18 сакавіка 1946(1946-03-18) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (2004)
Навуковае званне
Альма-матар

Юрый Валянцінавіч Трубнікаў (нар. 18 сакавіка 1946, г. Ташкент, Узбекістан) — беларускі матэматык, спецыяліст у галіне тэорыі функцый і функцыянальнага аналізу. Доктар фізіка-матэматычных навук (2004), дацэнт (1982), прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Варонежскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ленінскага камсамола (спецыяльнасць «Матэматыка. Фізіка», 1969; аспірантура, 1973).

Працаваў у Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (1986—2001, у 1986—1998 — загадчык кафедры вышэйшай матэматыкі), Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава (з 2001, факультэт матэматыкі і інфармацыйных тэхналогій, кафедра геаметрыі і матэматычнага аналізу, адначасова кафедра інжынернай фізікі, прафесар, у 2004—2006 — дэкан фізічнага факультэта, у 2008—2014 — загадчык кафедры тэарэтычнай фізікі).

Навуковыя інтарэсы: матэматычны аналіз; дыферэнцыяльныя ўраўненні; метады аптымізацыі.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Метод чебышевской аппроксимации потенциала в задаче многих тел / Ю. В. Трубников, А. М. Воронов. — Витебск, 2009.
  • Оптимальные итерационные процессы : монография / Ю. В. Трубников, О. В. Пышненко, И. А. Орехова. — Витебск, 2011.
  • Экстремальные конструкции в негладком анализе и операторные уравнения с аккретивными нелинейностями : диссертация … доктора физико-математических наук : 01.01.01 : защищена 26.03.2004 : утверждена 13.10.2004 / Трубников Юрий Валентинович. — Витебск, 2004.

Зноскі