Юрый Васілевіч Глазкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Васілевіч Глазкоў
Дата нараджэння 3 снежня 1930(1930-12-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 2007
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1982)
Навуковае званне
Альма-матар

Юрый Васілевіч Глазкоў (3 снежня 1930, г. Таганрог, Растоўская вобласць, Расія — 2007) — фізік-оптык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1982), прафесар (1982).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Узбекскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Алішэра Наваі (фізіка-матэматычны факультэт, 1953), Дзяржаўны аптычны інстытут імя С. І. Вавілава (аспірантура, 1957).

Працаваў у Інстытуце фізікі АН БССР (1957—1969, навуковы супрацоўнік), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1969 — загадчык кафедры будовы рэчыва хімічнага факультэта, з 1992 — прафесар кафедры агульнай фізікі фізічнага факультэта, з 1994 — вядучы навуковы супрацоўнік кафедры арганічнай хіміі хімічнага факультэта), Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі (1997—2005, вядучы навуковы супрацоўнік).

Навуковыя інтарэсы: фотахімія; спектраскапія каардынацыйных злучэнняў.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Радиоспектроскопия промежуточных продуктов фотохимических реакций с участием порфириновых соединений : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 01.04.05 / Глазков Юрий Васильевич. ― Минск, 1981.
  • Применение инфракрасной спектроскопии к изучению кристаллизации стекол системы окись натрия — кремнезем : автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук / Ю. В. Глазков. ― Минск, 1962.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Болсун А. І. Глазкоў Юрый Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 284. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  • Глазков Юрий Васильевич / А. И. Болсун // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 44.
  • Глазков Юрий Васильевич // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 62—63.
  • Глазков Юрий Васильевич // Физический факультет / Белорусский государственный университет. ― Минск, 2008. — С. 112—113.