Юрый Вуеш
Юрый Вуеш | |
---|---|
в.-луж.: Jurij Wuješ | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 15 студзеня 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 снежня 1968 (63 гады) |
Месца смерці |
|
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, настаўнік, літаратурны рэдактар, intendant, драматург |
Узнагароды |
Юрый Вуеш (в.-луж.: Jurij Wuješ, 15 студзеня 1905, вёска Небельчыцы каля Будзішына, Германія — 22 снежня 1968, Будзішын, ГДР) — сербалужыцкі паэт, педагог, публіцыст, перакладчык, тэатральны дзеяч. Пісаў на верхнялужыцкай мове.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 15 студзеня 1905 года ў сялянскай сям’і ў сербалужыцкай вёсцы Небельчыцы ў ваколіцах Будзішына. З 1911 па 1918 год навучаўся ў народнай сярэдняй школе ў вёсцы Небельчыцы. З 1919 года вучыўся ў каталіцкім педагагічным вучылішчы ў Будзішыне, якое скончыў у 1926 годзе. Потым працаваў да 1929 года настаўнікам у горадзе Хросчыцы (Кроствіц). З 1929 па 1940 год быў настаўнікам у роднай вёсцы Небельчыцы.
З 1940 па 1945 год удзельнічаў у Другой сусветнай вайне. Пасля дэмабілізацыі з 1946 па 1949 год працаваў настаўнікам у Варнсдорфе. З 1949 па 1954 год быў галоўным рэдактарам газеты «Nowa Doba» і з 1954 па 1958 год — галоўным рэдактарам выдавецтва «Nowa Doba».
З 1958 па 1963 год быў рэжысёрам сербалужыцкага народнага тэатра і з 1963 года па 1968 год — галоўным драматургам Нямецка-сербалужыцкага народнага тэатра ў Будзішыне.
Памёр 22 снежня 1968 года ў Будзішыне. Пахаваны на могілках святога Мікалая ў Будзішыне.
Сачыненні
[правіць | правіць зыходнік]Займаўся перакладамі з нямецкай і славянскіх моў.
- Сачыненні
- Hdyž rěči wutroba, паэтычны зборнік, 1959;
- Serbska poezija, анталогія, 1980.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Лаўрэат прэміі імя Якуба Чышынскага (1966).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гугнин А. А., Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней, Российская академия наук, Институт славяноведения и балканистики, научный центр славяно-германских отношений, М., 1997, стр. 160, ISBN 5-7576-0063-2
- Nowy biografiski słownik k stawiznam a kulturje Serbow, wud. wot: Jan Šołta, Pětr Kunze a Franc Šěn, Budyšin: Ludowe nakładnistwo Domowina, 1984
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія (верхнялуж.)
- Біяграфія Архівавана 14 мая 2021. (верхнялуж.)
- Нарадзіліся 15 студзеня
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Нарадзіліся ў Саксоніі
- Памерлі 22 снежня
- Памерлі ў 1968 годзе
- Памерлі ў Баўтцэне
- Пахаваныя на могілках Святога Мікалая (Баўтцэн)
- Лаўрэаты прэміі імя Якуба Чышынскага
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Лужыцкамоўныя паэты
- Паэты Германіі
- Удзельнікі Другой сусветнай вайны