Юрый Васілевіч Канаплёў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Юрый Канаплёў)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Юрый Канаплёў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Юрый Васілевіч Канаплёў
Нарадзіўся 2 лютага 1962(1962-02-02)[1] (57 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 182 см
Вага 78 кг
Пазіцыя абаронца
Кар’ера
Клубная кар’ера*
1979 — 1983 Сцяг СССР Дзвіна (Віцебск) 57 (1)
1983 Сцяг СССР Дняпро (Магілёў) 0 (0)
1984 Сцяг СССР Дынама (Брэст) 23 (1)
1986 — 1995 Сцяг СССР/Сцяг Беларусі (1991-1995) Дзвіна (Віцебск) 298 (12)
1996 Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк) 25 (1)
1997 — 2000 Сцяг Беларусі Лакаматыў-96 (Віцебск) 79 (4)
Нацыянальная зборная**
1994 Сцяг Беларусі (1991-1995) Беларусь 1 (0)
Трэнерская кар’ера
2000 — 2001 Сцяг Беларусі Лакаматыў-96 (Віцебск) трэнер
2005 — 2007 Сцяг Беларусі Віцебск трэнер
2007 — 2008 Сцяг Беларусі Віцебск
2009 — 2010 Сцяг Беларусі Віцебск
2011 Сцяг Беларусі Гомель трэнер
2012 — 2014 Сцяг Беларусі Віцебск
2014 Сцяг Беларусі Віцебск-2
2016 — 2017 Сцяг Беларусі Орша

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах

Юрый Канаплёў (нар. 2 лютага 1962, Віцебск) — беларускі футбаліст (гуляў на пазіцыі абаронцы), а потым трэнер.

Кар’ера іграка[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец Віцебскай ДЮСШ «Дзвіна» (В. Бадзягін). Пачаў кар’еру ў складзе віцебскай «Дзвіны» (пазней віцебскі клуб менаваўся «Віцязь», КІМ, «Лакаматыў-96»). У 1980-х ненадоўга пераходзіў у брэсцкае «Дынама», у 1996 годзе гуляў за наваполацкі «Нафтан», але пасля вяртаўся ў віцебскі клуб. У складзе віцебскай каманды двойчы станавіўся срэбным і бронзавым прызёрам чэмпіянату Беларусі, выйграў Кубак Беларусі 1998.

17 жніўня 1994 згуляў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць Польшчы.

Скончыў кар’еру іграка ў 2000 годзе.

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 1987 годзе скончыў Віцебскі педагагічны інстытут.

Пасля заканчэння кар’еры іграка ў 2000 годзе стаў трэнерам «Лакаматыва-96». З 2001 па 2003 год працаваў у віцебскай ДЮСШ «Прафсаюзы». З 2005 года зноў у «Лакаматыве» (пазней перайменаваны ў «Віцебск»): трэнер, з мая 2007 года выканаўца абавязкаў, а са снежня 2007 года па ліпень 2008 года — галоўны трэнер. У жніўні 2009 года вярнуўся на пасаду галоўнага трэнера віцебскай каманды. У студзені 2011 года ўвайшоў у трэнерскі штаб «Гомеля», дзе працаваў адзін год.

У лютым 2012 года чарговы раз узначаліў «Віцебск», які вылецеў у Першую лігу. Двойчы пад кіраўніцтвам Канаплёва клуб займаў трэцяе месца ў Першай лізе. У першай палове сезону 2014, нягледзячы на моцны склад, клуб прайграў асноўным канкурэнтам і скончыў першы круг на пятым месцы. У выніку Канаплёў у ліпені 2014 года быў спачатку адхілены ад кіравання камандай[2], а пазней канчаткова пакінуў пасаду галоўнага трэнера[3].

У жніўні 2014 года узначаліў каманду «Віцебск-2»[4]. У сезоне 2015 працаваў з юнацкімі камандамі «Віцебска». У лютым 2016 года быў зацверджаны на пасадзе галоўнага трэнера «Оршы»[5]. Пакінуў аршанскі клуб па заканчэнні сезону 2017.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]