Перайсці да зместу

Юрый Канстанцінавіч Казлоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Канстанцінавіч Казлоў
Дата нараджэння 7 студзеня 1928(1928-01-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 жніўня 2016(2016-08-12) (88 гадоў)
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук (1968)
Навуковае званне
Альма-матар

Юрый Канстанцінавіч Казлоў (нар. 7 студзеня 1928, Масква — 12 жніўня 2016) — беларускі эканаміст. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1974), доктар эканамічных навук (1968), прафесар (1971).

Скончыў Маскоўскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (1951). Да 1953 года працаваў майстрам, начальнікам цэха на заводзе. З 1954 года у Савеце па вывучэнні вытворчых сіл АН СССР.З 1958 года у Цэнтральным эканамічным НДІ Дзяржплана РСФСР.

З 1960 года у Інстытуце эканомікі АН СССР. З 1963 года загадчык лабараторыі Цэнтральнага НДІ цяжкага машынабудавання. З 1964 года загадчык сектарам Савета па вывучэнню прадукцыйных сіл пры Дзяржплане СССР. З 1971 года дырэктар Галоўнага навукова-даследчага вылічальнага цэнтра выканкама Массавета.

У 1973—1979 гадах дырэктар НДІ эканомікі і эканоміка-матэматычных метадаў планавання пры Дзяржплане БССР. З 1982 года загадчык кафедры Маскоўскага інстытута кіравання, прафесар кафедры Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта дызайну і тэхналогіі.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы ў галіне аптымальнага планавання, развіцця і размяшчэння прадукцыйных сіл краіны, стварэння аўтаматызаваных сістэм кіравання народнай гаспадаркай. Унёс уклад у распрацоўку пытанняў размяшчэння асобных галін машынабудавання і іх комплексаў.

Аўтар больш за 50 навуковых прац, у т.л. 8 манаграфій[1][2].

Асноўныя працы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Развитие и размещение машиностроения и методика его планирования. М.: Экономика, 1964.
  • Организационные проблемы научно-технического прогресса. М.: Мысль, 1972.
  • Развитие и размещение машиностроения СССР. М.: Машиностроение, 1974.

Зноскі