Юрый Лукашэвіч
| Юрый Лукашэвіч | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Пераемнік | Ганна Смілевіч | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | 13 красавіка 1998 (27 гадоў) | ||||||
| Партыя | Партыя БНФ | ||||||
Ю́рый Лукашэ́віч (нар. 13 красавіка 1998) — грамадскі і дзяржаўны дзеяч Беларусі. Член і намеснік старшыні партыі БНФ[1]. З 15 жніўня 2015 года выконваў абавязкі кіраўніка моладзі БНФ. На з’ездзе моладзі БНФ 9 кастрычніка 2016 года Юрый Лукашэвіч быў абраны кіраўніком «Моладзі БНФ»[2].
Дзяцінства. Вучоба
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 13 красавіка 1998 года. Вырас у Беларусі. Вясной 2017 года быў адлічаны з БДУ, дзе вучыўся на гістарычным факультэце[3].
– Лукашэвіч лічыць, што прычынай адлічэння стаў яго ўдзел у акцыі па абароне Курапатаў. Яму вынеслі дзве вымовы, на падставе якіх потым адлічылі з БДУ.
— Намесніку старшыні Партыі БНФ Лукашэвічу забаранілі выезд з Беларусі[4]
Грамадскае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Да прызначэння на новую пасаду з’ездзіў у Віцебск і прысутнічаў на сходзе гарадской рады партыі БНФ. З 2017 года займае пасаду намесніка старшыні БНФ[5].
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Прымаў удзел у абароне Курапатаў. За той удзел быў пакараны арыштам на 15 сутак[6]. 8 мая 2017 года моладзь БНФ і Юрый Лукашэвіч і жыхары Мінска ўсклалі кветкі на магілу Васіля Быкава. Юрый Лукашэвіч пра В. Быкава сказаў:
— Гэта не толькі франтавік, літаратар, але, што вельмі важна для нас, адзін з заснавальнікаў БНФ. І вельмі важна аддаваць даніну памяці гэтаму вялікаму чалавеку. Але сённяшняй акцыяй мы не толькі аддалі даніну памяці яму, але і ўсім загінулым у Другой сусветнай вайне.
— Моладзь БНФ усклала кветкі да магілы Васіля Быкава[7]
У пачатку 2017 года спрабаваў заснаваць грамадскае аб’яднанне пад назвай «Моладзь Адраджэння», але адмовілі ў рэгістрацыі[8]. У жніўні 2017 года Юрый Лукашэвіч удзельнічаў у зборы подпісаў для ўдзелу ў выбарах у мясцовы савет дэпутатаў у горадзе Барысаў[9]. Сваю дзейнасць Юрый Лукашэвіч на пасадзе кіраўніка моладзі БНФ ацаніў станоўча[10].
Зноскі
- ↑ Намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2018. Праверана 27 верасня 2018.
- ↑ Валерый Саўко (10 кастрычніка 2016). У «Моладзі БНФ» новы старшыня. Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё. Праверана 22 верасня 2018.
- ↑ Лідар «Моладзі БНФ» падаў у суд на БДУ, а «усплыла» незапланаваная адседка. Радыё «Свабода». 30 чэрвеня 2017. Праверана 22 верасня 2018.
{{cite news}}: Невядомы параметр|аўтар=ігнараваны (прапануецца|author=) (даведка) - ↑ Артыкул на сайце Радыё Свабода
- ↑ У Віцебску прайшоў пазачарговы выбарны сход партыі БНФ. У якасці гасцей на сходзе ў Віцебску прысутнічалі кіраўнік партыі Аляксей Янукевіч, старшыня палітычнай арганізацыі «Моладзь БНФ» Юрый Лукашэвіч, а таксама прэтэндэнты на пасаду кіраўніка партыі Ігар Лялькоў і Вольга Дамаскіна
- ↑ 15 сутак арышту для Юрыя Лукашэвіча застаюцца ў сіле. Праваабарончы цэнтр «Вясна». 26 ліпеня 2017. Архівавана з арыгінала 10 кастрычніка 2018. Праверана 22 верасня 2018.
{{cite news}}: Папярэджанні CS1: бот: невядомы статус арыгінальнага URL (спасылка) - ↑ Моладзь БНФ усклала кветкі да магілы Васіля Быкава
- ↑ «Моладзі Адраджэння» адмовілі ў рэгістрацыі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2017. Праверана 27 верасня 2018.
- ↑ БелаПАН (1 верасня 2017). «Моладзь БНФ» плануе выставіць 50 кандыдатаў на мясцовых выбарах. Радыё «Рацыя». Праверана 22 верасня 2018.
- ↑ Юрась Лукашэвіч: Моладзь БНФ аднавілі з нуля(недаступная спасылка)