Юрый Мікалаевіч Івахнішын

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юрый Мікалаевіч Івахнішын
Дата нараджэння 3 сакавіка 1949(1949-03-03) (72 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці дызайнер інтэр'ераў
Месца працы
Вучоба
Член у

Юрый Мікалаевіч Івахнішын (3 сакавіка 1949, г. Магадан, РСФСР) — беларускі мастак інтэр’ера.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1971 годзе. З 1971 года ў інстытуце «Мінскпраект», з 1981 года на Мінскім мастацкім камбінаце.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1985 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Работам уласцівы ўзгодненасць архітэктурных форм і дэкаратыўнага аздаблення: інтэр’еры інстытута «Мінскпраект» (1972—1973), «Белбыттэхпраекта» і Дома мадэляў № 2 (абодва 1973), Беларускага НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі (1974), гасцініцы і рэстарана «Беларусь» (1974—1976), гасцініцы «Кастрычніцкая» (1975—1981), аўтавакзала «Усходні» (1980—1983), станцый метро «Камсамольская» (1977—1978), «Маскоўская» (1979—1984), Мінскага епархіяльнага ўпраўлення (1984), канцэртнай залы «Мінск» (1986), Палаца Рэспублікі (1988—1998) — усе ў Мінску.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]