Юрый Міхайлавіч Хаванскі
Юрый Міхайлавіч Хаванскі | |
---|---|
руск.: Юрий Михайлович Хованский | |
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 19 студзеня 1990[1] (33 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | відэаблогер, рэпер, ютубер, тэлепрадзюсар, комік, кінапрадзюсар |
Інструменты | вакал[d] |
khovansky.info | |
![]() |
Юрый Міхайлавіч Хаванскі (руск.: Юрий Михайлович Хованский; 19 студзеня 1990, Нікольск, Пензенская вобласць, СССР[3][4]) — расійскі відэаблогер. Вядзе відэаблог на YouTube. Выпускае музычныя кліпы ў жанры рэп пад псеўданімам «MC Хованский». Раней вёў стэндап-шоу[5]. У асяроддзі Рунэту мае статус скандальнага блогера[6].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт завочна[7][8].
Паводле «Медиалогии», Юрый Хованскі заняў 6 месца ў Расіі па цытаванасці ў 2016 годзе[9]. Уваходзіць у Топ-10 відэаблогераў Санкт-Пецярбурга па версіі інфармацыйнага агенцтва «Росбалт»[10]. Творчасць Хаванскага параўноўваюць з творчасцю амерыканскага коміка Эндзі Каўфмана[11][12].
Вядомы скандальнымі выказваннямі пра Віктара Цоя, Міхаіла Гаршанёва, Фёдара Емяльяненку[13], РПЦ і Pussy Riot[14], а таксама канфліктамі з расійскімі рэп-выканаўцамі, такімі як Noize MC, Kristina Si, Баста, Птаха[15][16].
Выступае як суддзя на батл-пляцоўцы Versus Battle. У 2016 годзе ўдзельнічаў у рэп-батле з відэаблогерам Дзмітрыем Ларыным. Відэаролік з батлам сабраў больш за 20 млн праглядаў на YouTube[17] і заняў другое месца ў Расіі па праглядах у 2016 годзе[18]. Пасля батлу пачаў запісваць музычныя кліпы ў вобразе гангстара. Ужо выйшлі такія кліпы, як «Батя в здании», «Шум», «Прости меня, Оксимирон», «Шёпот стволов», якія збіраюць мільёны праглядаў на YouTube.
Агучыў огра-чараўніка ў рускамоўнай лакалізацыі гульні Dota 2[19]. У 2016 годзе быў настаўнікам каманды «Not a player» у рамках кіберспартыўнага спаборніцтва па Dota 2 «КіберБітва», які арганізавала кампанія «Мегафон»[20][21]. Пісаў артыкулы для калонкі vc.ru[22]. У чэрвені 2014 года быў ініцыятарам петыцыі пра «праверку Алены Мізулінай на псіхічнае здароўе» праз яе выказванні[23]. Петыцыя сабрала больш за 116 тыс. подпісаў[24].
З 9 чэрвеня па 29 снежня 2021 года знаходзіўся пад вартай па абвінавачванні ў апраўданні тэрарызму за выкананне песні пра тэракт на Дуброўцы, была заведзена крымінальная справа. 29 снежня 2021 года суд Санкт-Пецярбурга замяніў яму меру стрымання на забарону пэўных дзеянняў, і вызваліў Хаванскага з-пад варты. 20 ліпеня 2022 года суд спыніў разгляд крымінальнай справы ў сувязі са сканчэннем тэрміну даўнасці.
26 верасня 2022 года з’ехаў з Расіі ў Сербію. Цяпер жыве ў Бялградзе.
Зноскі
- ↑ X — (untranslated), 2006.
- ↑ https://progorod58.ru/news/38898
- ↑ Хиты Интернета: как пензенцы становятся звездами «Ютуба»
- ↑ Оксимирон публично унизил блогера из Пензенской области
- ↑ Как блогеры начали читать рэп и почему рэперы этим недовольны
- ↑ «Одним словом — беспредел»
- ↑ Юрий Хованский (биография, фото, видео)
- ↑ Видеоблогер Юрий Хованский: биография, деятельность, личная жизнь
- ↑ Воробьев вошел в Топ-10 самых цитируемых блогеров РФ в 2016 году
- ↑ Десять популярных петербургских видеоблогеров
- ↑ Комик и блогер Юрий Хованский подрался с Noize MC
- ↑ ХОВАНСКИЙ: «KRISTINA SI НАТРАВИЛА НА МЕНЯ АРМЯНСКУЮ МАФИЮ»
- ↑ Noize МС пообещал больше не бить Хованского
- ↑ Хакеры взломали сайт омского фонда обязательного медицинского страхования
- ↑ Рифмованные войны.
- ↑ Питерский блоггер угрожает Noize MC расстрелом
- ↑ MC Хованский высмеял русских рэперов в клипе «Прости меня, Oxxxymiron»
- ↑ Лучшие видео русского ютьюба за 2016 год
- ↑ Хованский в русской озвучке Dota 2
- ↑ Как использовать киберспорт для эффективных рекламных кампаний
- ↑ NS: Может кто-нибудь из «кибербитвы» и на International в будущем пробьется
- ↑ От рекламных агентств нет никакой пользы — видеоблогер Юрий Хованский(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2017. Праверана 27 студзеня 2017.
- ↑ Блогер Хованский заподозрил у Мизулиной «комплекс Бога»
- ↑ Прилетит вдруг волшебник