Юры Гіль
Юры Гіль | |
---|---|
Род дзейнасці | грамадскі дзеяч, настаўнік |
Дата нараджэння | 11 снежня 1942 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 кастрычніка 2008 (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
Юры Пятровіч Гіль (1942, засценак Вашунава, цяпер Докшыцкі раён Віцебскай вобласці — 2008, Вільнюс, Літва) — беларускі грамадскі дзеяч, заснавальнік Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны Віленскага краю.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1968), працаваў настаўнікам у Докшыцкім раёне. У 1972 годзе вярнуўся ў Мінск, працаваў у арганізацыі «Веды». У час перабудовы ўзначаліў Мінскую раённую арганізацыю БНФ «Адраджэньне». Пасля пераехаў у Вільнюс, дзе стварыў Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны Віленскага краю, кіраўніком якога заставаўся да канца жыцця (2008).
Пахаваны ў Параф’янаве (Докшыцкі раён).
Вядомы актыўнай дзейнасцю па мемарыялізацыі памяці дзеячоў беларускага адраджэння, а таксама заснаваннем Гісторыка-этнаграфічнага музея «Засьцянковая хатка» ў Вашунаве (цяпер не існуе).
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Гісторыка-этнаграфічны музей «Засьцянковая хатка» ў Вашунаве