Перайсці да зместу

Юрый Уладзіміравіч Кротаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Уладзіміравіч Кротаў
Дата нараджэння 15 (28) студзеня 1904
Месца нараджэння
Дата смерці 24 студзеня 1968(1968-01-24) (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1965)
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар

Юрый Уладзіміравіч Кротаў (15 студзеня 1904, г. Кіеў — 24 студзеня 1968) — расійскі і беларускі навуковец. Доктар тэхнічных навук (1965), прафесар (1966).

У 1928 г. скончыў Кіеўскі політэхнічны інстытут. Інжынер шляхоў зносін. З 1956 г. — дацэнт, загадчык кафедры Сібірскага металургічнага інстытута. Па сумяшчальніцтве працаваў на кафедры «Супраціўленне матэрыялаў» у філіяле Сібірскага металургічнага інстытута (г. Новакузнецк). Працаваў на вытворчасці, паспяхова сумяшчаючы практычную дзейнасць з навуковай і педагагічнай працай у інстытуце.

З 1964 г. па 1967 г‚ — загадчык кафедры «Супраціўленне матэрыялаў» Магілёўскага машынабудаўнічага інстытута. 16 чэрвеня 1948 г. Саветам Кіеўскага інжынерна-будаўнічага інстытута прысуджана навуковая ступень кандыдата тэхнічных навук. 26 чэрвеня 1965 г. прысуджана навуковая ступень доктара тэхнічных навук. Доктарскую дысертацыю абараніў у Ленінградскім інжынерна-будаўнічым інстытуце. У 1966 г. зацверджаны ў навуковым званні прафесара.

Аўтар шэрагу навуковых і навукова-метадычных публікацый.

Магіла на Васкрасенскіх могілках

Памёр 24 студзеня 1968 года. Пахаваны на Васкрасенскіх могілках у Магілёве.

  • Кротов Юрий Владимирович // Профессорско-преподавательский состав ММИ-МГТУ-Белорусско-Российского университета (1961—2006) / Сост. А. А. Жолобов, Ю. Н. Лопацкий; редкол.: И. С. Сазонов (гд. ред) и др. — Могилев: Белорус.-Рос. ун.-т, 2009. — 331 с.