Юрый Фёдаравіч Каралёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Фёдаравіч Каралёў
Дата нараджэння 5 жніўня 1923(1923-08-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 студзеня 1991(1991-01-01) (67 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці дэрматавенеролаг
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар

Юрый Фёдаравіч Каралёў (5 жніўня 1923, Сімбірск — 1 студзеня 1991, Мінск) — беларускі дэрматавенеролаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 5 жніўня 1923 года ў Сімбірску ў сям’і служачых. У 1941 г. пасля завяршэння сярэдняй школы стаў слухачом Ваенна-медыцынскай акадэміі імя С. М. Кірава, якую скончыў у 1946 г. Быў пакінуты ў ад’юнктуры пры кафедры скурных і венерычных хвароб, затым паслядоўна працаваў малодшым, старшым выкладчыкам і прафесарам гэтай кафедры. У 1969 г. абраны загадчыкам кафедры дэрматавенералогіі БелДІУУ і прапрацаваў на гэтай пасадзе да 1989 г., потым на працягу 2 гадоў быў прафесарам кафедры.

У 1947 г. Ю. Ф. Каралёў абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Пеніцылінатэрапія гнайнічковых захворванняў скуры», а ў 1960 г. — доктарскую «Клініка, этыялогія, патагенез і лячэнне себарэі і яе ускладненняў». У 1967 г. прысвоена вучонае званне прафесара.

Ю. Ф. Каралёў унёс вялікі ўклад у распрацоўку метадаў лячэння піядэрміі, себарэі, сіфіліса. У апошнія гады надаваў вялікую ўвагу дыягностыцы, лячэнню і дыспансерызацыі хворых лімфомамі скуры. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтаваны 2 доктарскія і 13 кандыдацкіх дысертацый.

Ю. Ф. Каралёў аўтар 2 манаграфій, якія не страцілі свайго значэння і ў цяперашні час: «Себарэя і вульгарныя вугры» і «Медыкаментозныя токсідэрміі». Ім распрацаваны шэраг метадычных рэкамендацый, апублікавана больш за 200 навуковых прац.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]