Юхан Кікас

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юхан Кікас
эст.: Juhan Kikkas
Jaan Kikkas.jpg
Асабістая інфармацыя
Пол мужчынскі
Арыгінальнае імя эст.: Juhan Kikkas
Мянушкі Яан
Грамадзянства Flag of Estonia.svg Эстонія
Спецыялізацыя цяжкая атлетыка
Дата нараджэння 5 чэрвеня 1892(1892-06-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 сакавіка 1944(1944-03-09) (51 год)
Месца смерці
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Юхан «Яан» Кікас (эст.: Juhan Kikkas, 5 чэрвеня 1892, Валга, Расійская імперыя — 9 сакавіка 1944, Талін, Эстонская ССР) — эстонскі цяжкаатлет, прызёр Алімпійскіх гульняў у Парыжы (1924).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Юхан Кікас нарадзіўся ў 5 чэрвеня 1892 года ў Валцы, Расійская імперыя. У маладосці захапляўся веласпортам, цяжкай атлетыкай заняўся толькі ў 1921 годзе. У 1922 годзе прыняў удзел у чэмпіянаце свету, які праходзіў у Таліне, і заняў 4-е месца ў сваёй вагавай катэгорыі. У 1923 годзе ён заваяваў сярэбраны медаль Чэмпіянату Балтыкі, а ў 1924 годзе стаў уладальнікам бронзавага медалю на Алімпійскіх гульнях у Парыжы.

Загінуў 9 сакавіка 1944 года падчас савецкай бамбардзіроўкі Таліна ў гады Другой сусветнай вайны.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Юхан Кікас — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.)