Ян Даўгірд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ян Даўгірд
літ.: Jonas Daugirdas
Herb Pomian.jpg
Герб «Памян»
3-ці ваявода віленскі
1433 — 1443
Папярэднік Юрый Гедыгольд
Пераемнік Ян Гаштольд

Смерць каля 1443
Род Даўгірды[d]
Дзеці Андрушка Даўгірдавіч[d] і Ганна Даўгірдаўна[d]

Ян Даўгірд, Даўгерд (пам. на пачатку 1443) — літоўскі баярын герба «Памян».

Імаверна, родзіч Сака, які быў прыняты да гербу «Памян» падчас Гарадзельскай уніі. Магчыма тоесны Даўгірду Салкулевічу, які згадваецца ў канцы XIII — пачатку XIV ст..

Маршалак гаспадарскі пры вял.кн. Вітаўце (зг. 1424), быў старостам камянецкім (зг. 16.9.1426), але пасля смерці вял.кн. Вітаўта ў 1430 годзе, пад ціскам падольскіх паноў, адмовіўся ад староства камянецкага. Пры вял.кн. Свідрыгайле з 1431 года староста віленскі, затым ваяводам віленскі (не пазней 1433—1443). Заставаўся віленскім ваяводам і пры вял. кн. Жыгімонце Кейстутавічы, але браў удзел у змове супраць яго (1440).

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты быў з невядомай імем, паводле тастамента 1485 года ў пераказе рэгеста 1634 года, дачкой пана Андрэя Гаштольда. Пра іншыя шлюбы не вядома. Ёсць звесткі пра прынамсі пра чатырох дзяцей.

  • Андрушка (Андрэй) Даўгірдавіч — згадваецца ў 1454—1461 гадах, уладальнікам маёнткаў над сярэдняй Віліяй, пан на Свіранах і Лынтупах.
  • Анушка (Ганна) Даўгірдаўна — у першым шлюбе (?- паміж 1461—1468) з панам Юшкам Гойцавічам, у другім (да 1481-?) з панам Іванам Іллінічам.
  • Олюшка (Алена) Даўгірдаўна — у шлюбе (да 1443-?) з кн. Петкам Свірскім.
  • Багдана Даўгірдаўна — напэўна, у шлюбе з Аляксандрам Вадарацкім, але не выключана, што ў пана Даўгірда была яшчэ адна дачка і Вадарацкі быў яе мужам

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachta polska w Horodle roku 1413 // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. 1926—1927, T. 8.
  • Wojciech Budzisz Spadkobiercy wojewody wileńskiego Dowgirda // Rocznik Lituanistyczny № 2, 2016. — S. 23-45.