Юльян Брун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ю. Брун)
Юльян Брун
Дата нараджэння 21 красавіка 1886(1886-04-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 красавіка 1942(1942-04-28)[1] (56 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Партыя
Род дзейнасці журналіст, літаратурны крытык, публіцыст
Месца працы
Жонка Eugenia Brun[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юльян Брун (партыйныя псеўданімы: Спіс, Брановіч; 21 красавіка 1886, Варшава — 28 красавіка 1942) — публіцыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 21 красавіка 1886 года ў Варшаве.

З 1905 года член партыі Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы; з 1919 года — КПП. Удзельнічаў у рэвалюцыі 1905—1907 гадоў. Ратуючыся ад рэпрэсій царскіх улад, эмігрыраваў у Францыю, потым у Балгарыю. У 1924 годзе арыштаваны польскімі ўладамі, асуджаны на 8 гадоў турмы. З 1926 года ў выніку абмену палітвязнямі — у СССР. Жыў у Маскве, працаваў у ТАСС. У 1929 годзе накіраваны на падпольную работу ў Заходнюю Беларусь, прадстаўнік ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б. У 1928—1938 гадах — адзін з рэдактараў часопіса «Nowy Przegląd» — тэарэтычнага органа ЦК КПП.

У 1936—1941 гадах — у эміграцыі ў Бельгіі і Францыі. Вясной 1941 года прыехаў у СССР. Займаўся публіцыстыкай.

Памёр 28 красавіка 1942 года.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка — Стэфанія Станіславаўна Брун (у дзявоцтве — Уншліхт, 1888—1947), прадстаўнік кампартыі Польшчы ў ВККІ, сястра Іосіфа Уншліхта.

Зноскі

  1. Брун Юлиан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]