Юзэфа Віктараўна Ждановіч
Выгляд
(Пасля перасылкі з Ю. В. Ждановіч)
Юзэфа Віктараўна Ждановіч | |
---|---|
Род дзейнасці | казачніца |
Дата нараджэння | 1912 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
Юзэфа Віктараўна Ждановіч (1912, в. Доржы, цяпер Ашмянскі раён — ?) — беларуская народная казачніца. Скончыла польскую школу. Некалькі гадоў жыла ў Вільні, працавала наборшчыцай у друкарні[1].
Многа чытала беларускіх, рускіх і польскіх вершаў, складала ўласныя. Большасць казак, якія Ждановіч засвоіла пераважна ад маці, уяўляюць драматычныя варыянты адной тэмы — кахання. Легендарныя казкі набывалі ў яе рэпертуары гумарыстычнае адценне. Казкі пра Папялушку, Спячую царэўну, Чырвоную Шапачку, ведзьму і царэвіча казачніца рабіла лірычнымі, надаючы стылю рытмічнасць[1].
Казкі Ждановіч увайшлі ў зборнік «Беларускія народныя казкі» (1966, Берлін, на нямецкай мове)[1].
Зноскі
- ↑ а б в Ждановіч Юзэфа Віктараўна // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ждановіч Юзэфа Віктараўна // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.