Юрый Уладзіміравіч Кротаў
Юрый Уладзіміравіч Кротаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 (28) студзеня 1904 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 студзеня 1968 (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1965) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
Юрый Уладзіміравіч Кротаў (15 студзеня 1904, г. Кіеў — 24 студзеня 1968) — расійскі і беларускі навуковец. Доктар тэхнічных навук (1965), прафесар (1966).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1928 г. скончыў Кіеўскі політэхнічны інстытут. Інжынер шляхоў зносін. З 1956 г. — дацэнт, загадчык кафедры Сібірскага металургічнага інстытута. Па сумяшчальніцтве працаваў на кафедры «Супраціўленне матэрыялаў» у філіяле Сібірскага металургічнага інстытута (г. Новакузнецк). Працаваў на вытворчасці, паспяхова сумяшчаючы практычную дзейнасць з навуковай і педагагічнай працай у інстытуце.
З 1964 г. па 1967 г‚ — загадчык кафедры «Супраціўленне матэрыялаў» Магілёўскага машынабудаўнічага інстытута. 16 чэрвеня 1948 г. Саветам Кіеўскага інжынерна-будаўнічага інстытута прысуджана навуковая ступень кандыдата тэхнічных навук. 26 чэрвеня 1965 г. прысуджана навуковая ступень доктара тэхнічных навук. Доктарскую дысертацыю абараніў у Ленінградскім інжынерна-будаўнічым інстытуце. У 1966 г. зацверджаны ў навуковым званні прафесара.
Аўтар шэрагу навуковых і навукова-метадычных публікацый.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f9/%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%92%D0%B0%D1%81%D0%BA%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%8F_%D0%BC%D0%BE%D0%B3%D1%96%D0%BB%D0%BA%D1%96._%D0%AE%D1%80%D1%8B%D0%B9_%D0%A3%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D1%96%D0%BC%D1%96%D1%80%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%87_%D0%9A%D1%80%D0%BE%D1%82%D0%B0%D1%9E_%281904%E2%80%941968%29.jpg/220px-%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%92%D0%B0%D1%81%D0%BA%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%8F_%D0%BC%D0%BE%D0%B3%D1%96%D0%BB%D0%BA%D1%96._%D0%AE%D1%80%D1%8B%D0%B9_%D0%A3%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D1%96%D0%BC%D1%96%D1%80%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%87_%D0%9A%D1%80%D0%BE%D1%82%D0%B0%D1%9E_%281904%E2%80%941968%29.jpg)
Памёр 24 студзеня 1968 года. Пахаваны на Васкрасенскіх могілках у Магілёве.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Кротов Юрий Владимирович // Профессорско-преподавательский состав ММИ-МГТУ-Белорусско-Российского университета (1961—2006) / Сост. А. А. Жолобов, Ю. Н. Лопацкий; редкол.: И. С. Сазонов (гд. ред) и др. — Могилев: Белорус.-Рос. ун.-т, 2009. — 331 с.
- Нарадзіліся 28 студзеня
- Нарадзіліся ў 1904 годзе
- Нарадзіліся ў Кіеве
- Памерлі 24 студзеня
- Памерлі ў 1968 годзе
- Памерлі ў Магілёве
- Пахаваныя на Васкрасенскіх могілках (Магілёў)
- Выкладчыкі Сібірскага дзяржаўнага індустрыяльнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта
- Дактары тэхнічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі Кіеўскага політэхнічнага інстытута
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта