Юрый Уладзіміравіч Кандрашоў
Юрый Уладзіміравіч Кандрашоў | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | руск.: Юрий Владимирович Кондрашов |
Дата нараджэння | 22 жніўня 1968 (56 гадоў) |
Месца нараджэння | Яраслаўль |
Грамадзянства |
СССР |
Род дзейнасці | скульптар |
Вучоба | Мінскае мастацкае вучылішча (1987), Усерасійская Акадэмія жывапісу, скульптуры і дойлідства (1996) |
Вядомыя працы | «Перасвет і Аслябя» |
Уплыў | Заір Азгур, Леў Кербель, Вячаслаў Клыкаў, Анатоль Бічукоў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юрый Уладзіміравіч Кандрашоў (22 жніўня 1968, Яраслаўль) — расійскі скульптар, вучань вядомых савецкіх скульптараў Заіра Азгура і Льва Кербеля.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1983 годзе паступіў вучыцца ў Мінскае мастацкае вучылішча імя Аляксея Глебава, якое скончыў у 1987 годзе. Быў вучнем Заіра Азгура. Дыпломнай працай была скульптура «Іканапісец», за якую мастак атрымаў адзнаку «выдатна» і таксама пахвалу камісіі, старшынёй якой з'яўляўся беларускі скульптар Анатоль Анікейчык. Удзельнічае ў мастацкіх выстаўках з 1989 года.
З 1990 па 1996 годы вучыўся ў Расійскай Акадэміі жывапісу, разьбярства і дойлідства. Быў студэнтам кафедры прафесара Анатоля Бічукова. Настаўнікамі былі Вячаслаў Клыкаў, Леў Мацюшын і Уладзімір Макравусаў. Дыпломны праект коннага помніка рускім праваслаўным святым Перасвету і Аслябе, героям Кулікоўскай бітвы, выкананы на «выдатна», быў прыняты Урадам Масквы для ўсталявання ў паркавай зоне Сіманава манастыра[1].
У 1997 годзе стаў членам міжнароднай федэрацыі мастакоў ЮНЕСКА. У 1999 годзе ўступіў у Саюз мастакоў Расіі, яго Маскоўскае аддзяленне. Удзельнічае ў штогадовых выстаўках Саюза. Першая персанальная выстава прайшла ў Цэнтральным Доме Мастака ў Маскве ў 2001 годзе. Больш за 10 гадоў з'яўляецца членам таварыства мастакоў «Сонечны квадрат», удзельнік усіх выставак гэтага аб'яднання ў СНД і Францыі. Прымае таксама ўдзел у выстаўках беларускага сучаснага мастацтва[2]. Творы Юрыя Кандрашова знаходзяцца ў Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, у прыватных зборах у Расіі і за мяжой.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Маючы класічную адукацыю, Юрый Кандрашоў умела спалучае ў сваёй творчасці акадэмічныя навыкі і сучаснае мысленне. Сфера упадабаных творчых пошукаў аўтара — партрэтная, сюжэтная і садова-паркавая скульптура вялікіх і малых формаў. Мастак імкнецца знайсці новую мову зносін з гледачом. Зыходзячы з традыцый і аперуючы тэхналагічнымі канонамі, ён знаходзіць новыя пластычныя рашэнні, злучаючы святло і аб'ём. Індывідуальнасць скульптара выяўляецца ў яго багатай творчай палітры, дзе шкло, якое прыцягвае майстра сваімі характарыстыкамі, мае ў скульптурным аб'екце незаменную ролю[3].
У Маскве усталяваны скульптуры Юрыя Кандрашова: «Настаўніца», «Садоўнік», «Пяшчота», «Хлопчык з кнігай», «Давер».
Асноўныя выстаўкі
[правіць | правіць зыходнік]- 1989 — Рэспубліканская выстаўка, Палац Мастацтваў, Мінск
- 1994 — першая выстава Расійскай Акадэміі жывапісу, разьбярства і дойлідства ў Манежы, у складзе студэнтаў акадэміі
- 1995 — удзел у сімпозіуме скульптуры ў Струміцэ, Македонія. Скульптура «Струміла» ўсталявана на плошчы горада Струміца
- 1997 — выстаўка да 850-годдзя Масквы ў Маскоўскай гарадской думе
- 2000 — Рэспубліканская выстаўка «Новыя імёны», Палац Мастацтваў, Мінск[4]
- 2006 — выстаўка ў галерэі «Салейл», Парыж, Францыя
- 2006—2007 — групавыя выстаўкі мастацкага аб'яднання «Сонечны Квадрат» у Цэнтральным доме мастака (Масква), у Францыі і Швейцарыі
- 2006—2007 — удзел у арт-салоне «EuropArt», Жэнева, Швейцарыя[5]
- 2008 — удзел у «ArtExpo», Джэвіс Цэнтр, Нью-Ёрк, ЗША
- 2011 — скульптурны сімпозіум у Астраўцы, Беларусь, скульптура «Хмарка»
- 2011 — выстаўка ў галерэі «Анімалін», Крокус-Экспа, Масква
- 2012 — групавая выстаўка ў Цэнтральным Доме Мастака, Масква
- 2012 — выстаўка ў галерэі «Артэкон», Масква
- 2012 — 1-я Мінская трыенале сучаснага мастацтва БЕЛЭКСПА-АРТ—2012[6]
- 2013 — персанальная выстаўка ў Маскоўскім аддзяленні Саюза Мастакоў Расіі, выставачны зал на Бегавой
- 2013 — выстаўка «Народжаныя лётаць... і поўзаць», Дзяржаўны Рускі музей[7]
Зноскі
- ↑ Московский Комсомолец. В столице появится памятник монахам — героям Куликовской битвы (руск.)
- ↑ Первая Минская Триеннале современного искусства «БЕЛЭКСПО-АРТ—2012». (руск.)
- ↑ «Скульптура должна жить на свободе» (руск.)
- ↑ Вечерний Минск. И скульптор превратился в экспонат.(недаступная спасылка)
- ↑ ARTinvestment.RU «Хвостовой плавник кита», скульптор Кондрашов
- ↑ Таццяна Заміроўская. Это мы не проходили. (руск.)
- ↑ [https://www.webcitation.org/6GE4Qte3t?url=http://www.rusmuseum.ru/exhib/lenta/exhibition2013/rozhdennye_letat_i_polzat/ Архівавана 28 красавіка 2013. Архівавана 28 красавіка 2013. Архівавана 28 красавіка 2013. Русский музей. Рождённые летать... и ползать. (руск.)] Архівавана 2 мая 2013.