Юльян Фаміч Крачкоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ю. Ф. Крачкоўскі)
Jump to navigation Jump to search
Юльян Фаміч Крачкоўскі
Yulian Krachkovsky.jpg
Старшыня Віленскай Археаграфічнай камісіі
Дата нараджэння 25 ліпеня (6 жніўня) 1840
Месца нараджэння
Дата смерці 25 ліпеня (7 жніўня) 1903 (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці краязнавец
Навуковая сфера гісторыя, этнаграфія, фалькларыстыка
Месца працы
Альма-матар

Юльян Фаміч Крачкоўскі (руск.: Ульян Фомич Крачковский; 25 ліпеня 1840, в. Азяты, цяпер Жабінкаўскі раён — 25 ліпеня 1903) — беларускі этнограф, фалькларыст, археограф.

Скончыў Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію (1865)[1]. Адмовіўся ад духоўнага сану, займаўся педагагічнай дзейнасцю. Працаваў выкладчыкам рускай мовы Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі, інспектарам народных вучылішч Тульскай губерні і Віленскай навучальнай акругі, дырэктар Полацкай настаўніцкай семінарыі і Віленскага настаўніцкага інстытута, Туркестанскай настаўніцкай семінарыі. У 1884 высланы з Туркестанскай настаўніцкай семінарыі з-за выяўлення там падазроных беларускіх гурткоў. Вярнуўся ў Вільню, у 1888—1902 старшыня Віленскай археаграфічнай камісіі. Бацька вядомага савецкага ўсходазнаўца І. Ю. Крачкоўскага (1883—1951). Пахаваны на Еўфрасіннеўскіх могілках у Вільні.

Аўтар «Нарысаў быту заходнерускага селяніна» (1869) — першага падрабязнага даследавання сямейных і каляндарна-аграрных абрадаў беларусаў і выхавання дзяцей, зборніка «Быт заходнерускага селяніна» (1873) з апісаннем беларускага вяселля, характарыстыкай абрадаў каляндарна-гадавога цыкла, дзе змешчана больш за 200 песень, 90 прыказак, некалькі народных паданняў і казак, звесткі пра народную медыцыну, народныя стравы і народны каляндар беларусаў, пра пахавальныя абрады. У працы выкарыстаны шматлікія крыніцы па беларускай этнаграфіі. Ю. Крачкоўскі складальнік 16-га і 20-га тома, аўтар прадмовы да іх і да 25-га тома Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі. У 1900—1902 пад рэдакцыяй і з прадмовамі Ю. Крачкоўскага выйшлі 12-ы і 13-ы тамы Археаграфічнага зборніка дакументаў. Таксама Ю. Крачкоўскі аўтар прац «К истории старой Вильны» і «Топография г. Вильны в XVI и XVII века». Апублікаваў шэраг этнакрафічных артыкулаў «Виленском сборнике», этнаграфічнага артыкула «Вясельныя абрады заходнерускіх сялян» (1868) у газеце «Виленский вестник», а таксама некалькіх артыкулаў па гісторыі царкоўнай Уніі і г.д.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]