Ю Несбё

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ю Несбё
нарв.: Jo Nesbø
Jo Nesbo.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 29 сакавіка 1960(1960-03-29)[1][2][…] (59 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік, музыкант
Гады творчасці: з 1997 года
Жанр: дэтэктыў, трылер, дзіцячая літаратура
Валодае мовамі: нарвежская мова[5]
Мова твораў: нарвежская
Узнагароды:
jonesbo.com
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы


Ю Несбё (нарв.: Jo Nesbø; нар. 29 сакавіка 1960 года, Осла, Нарвегія) — нарвежскі пісьменнік і музыкант, былы эканаміст і журналіст. Уладальнік некалькіх літаратурных прэмій.

Несбё з'яўляецца галоўным вакалістам і аўтарам песень нарвежскай рок-групы Di Derre[en].

Слыннасць яму прынеслі дэтэктыўныя раманы пра інспектара Хары Холе. Ён таксама з'яўляецца аўтарам дзіцячых кніг пра доктара Проктара.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ю Несбё выступае ў складзе групы Di Derre.

Ю Несбё вырас у Моле. Маці Несбё працавала бібліятэкарам і ў будучага пісьменніка досыць рана з'явіўся цікавасць да літаратуры[6].

У юнацкасці захапляўся футболам, а ва ўзросце 17 гадоў гуляў за футбольны клуб «Мольдэ», пакуль не атрымаў сур'ёзнае пашкоджанне калена[7]. З-за гэтага захаплення адзнакі ў школе былі вельмі сярэднія, што не дазволіла паступіць ва ўніверсітэт. Пасля сканчэння школы тры гады служыў у войскі, дзе актыўна займаўся самаадукацыяй. Пасля сканчэння службы ў арміі Несбё паступіў у Нарвежскую школу эканомікі і бізнес-адміністравання[no] па спецыяльнасці эканаміст.

Пасля сканчэння інстытута працаваў брокерам і журналістам. У 1992 годзе стаў сузаснавальнікам групы Di Derre[en], якая ў 1994 годзе з альбомам «Jenter & sånn» згодна VG-lista заняла першае месца ў Нарвегіі па продажах. У 1997 годзе была выдадзена першая кніга Несбё «Кажан», якая атрымала дадатныя водгукі крытыкаў[8].

Несбё з'яўляецца захопленым скалалазам; ён падымаўся па альпінісцкіх трасах катэгорыі 7c[9]. Жыве ў Осла[10], поруч з былой жонкай і дачкой.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 http://web.archive.org/web/20170324042703/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/jo-nesbo
  2. Jo Nesbø // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Jo Nesbo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120887657 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  5. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. Ю Несбе: «В каждом из нас есть немного зла». Комсомольская правда (30 марта 2013). Праверана 22 лістапада 2015.
  7. James Kidd Jo Nesbo: 'A Norwegian killed a lot of other Norwegians. How proud can you be about that?' (англ.) . Arts and entertainment. The Independent (9 верасня 2012). Праверана 27 ліпеня 2014.
  8. Все книги Ю Несбе.
  9. Andrew Anthony Jo Nesbø: 'I am a vulture' (англ.) . The Observer (11 сакавіка 2012). Праверана 27 ліпеня 2014.
  10. Oslo kommune (нарв.) . Skattelister.no. Verdens Gang. Праверана 27 ліпеня 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]