Ядвіга Смасарска

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ядвіга Смасарска
польск.: Jadwiga Smosarska
Smosarska Jadwiga.jpg
Дата нараджэння 23 верасня 1898(1898-09-23)[1][2][…]
Месца нараджэння Варшава, Царства Польскае, Расійская імперыя
Дата смерці 1 лістапада 1971(1971-11-01)[1][2][…] (73 гады)
Месца смерці Варшава, Польшча
Месца пахавання
Грамадзянства Flag of Poland.svg Польшча
Муж Zygmunt Protassewicz[d]
Прафесія
Кірунак кінематограф і тэатр
IMDb nm0810682
Commons-logo.svg Ядвіга Смасарска на ВікіСховішчы

Ядвіга Смасарска (польск.: Jadwiga Filipina Smosarska; 23 верасня 1898, Варшава1 лістапада 1971, там жа) — польская актрыса тэатра і кіно.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Магіла Я. Смасарскай на варшаўскіх могілках Старыя Павонзкі

Скончыла прыватны пансіён ў Варшаве. Яшчэ будучы вучаніцай, у канцы 1916 года дэбютавала на сцэне сталічнага Тэатра Польскага ў драме «Нябоская камедыя» З. Красінскага ў ролі Першай Дамы.

Брала прыватныя ўрокі акцёрскага майстэрства. Затым вучылася ў драматычнай школе ў Варшаве, якую скончыла у 1920 годзе. Да пачатку Другой сусветнай вайны выступала на сцэнах многіх варшаўскіх тэатраў (Разнастайнасці — 1920-1923 г., Польскі і Малы — 1924 г., Летні — 1927 г., Народны, Новы, Летні і Польскі — 1928-1939 г.). На сцэнах Варшавы згуляла ў спектаклях больш за 40 роляў.

У 1919 годзе сыграла сваю першую ролю ў кіно «Ў імя шчасця» (пол. Dla szczęścia) па драме С. Пшыбышэўскага(руск.) бел.. Хоць Я. Смасарска згуляла ў 26 польскіх фільмах, яна, галоўным чынам, была тэатральнай артысткай.

Ролі ў кіно, аднак, прынеслі ёй вялікую папулярнасць. На думку гледачоў і крытыкаў Я. Смасарска была самай яркай зоркай даваеннага польскага кіно.

У 1932 годзе пасля ролі княгіні Лавіцкай, ёю зацікавіліся амерыканскія рэжысёры. Аднак Ядвіга адхіліла выгадны кантракт з адной з вядучых галівудскіх студый, не жадаючы на доўгі час пакінуць Польшчу.

Пасля пачатку вайны яна пераехала ў Літву, а затым у ЗША, дзе займалася грамадскай дзейнасцю у асяроддзі польскіх эмігрантаў. У 1941 годзе арганізавала «Камітэт дапамогі польскім актёрам ў выгнанні». З вясны 1944 г. гуляла ў Польскім Тэатры Артыстаў у Нью-Ёрку.

У пасляваенны перыяд — адна з арганізатараў Лігі польскага актёра. Пасля 1945 года неаднаразова прыязджала на радзіму, а ў 1970 г. вярнулася ў Польшчу і пасялілася ў Варшаве.

Памерла ў 1971 годзе і пахаваная на Алеі Заслужаных, могілак «Старыя Павонзкі» ў Варшаве.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 8 ліпеня 2016.
  2. 2,0 2,1 Jadwiga Smosarska // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Jadwiga Filipina Smosarska (Protassewiczowa) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  4. экранизацыя драмы Станіслава Пшыбышэўскага(руск.) бел.
  5. экранизацыя рамана Уладзіслава Рэйманта
  6. экранізацыя аповесці Тадэвуша Даленга-Мастовіча

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • «Polski Słownik Biograficzny» t. 39. s. 346-350.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]