Іасафат Булгак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Язафат Булгак)
Іасафат Булгак
Іасафат Булгак
Герб
Мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі
1817 — 23 лютага 1838
Царква Уніяцкая царква
Папярэднік Рыгор Кахановіч
Пераемнік Іосіф Сямашка

Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 20 красавіка 1758(1758-04-20)
Слонімскі павет
Смерць 25 лютага 1838(1838-02-25) (79 гадоў)
Санкт-Пецярбург
Пахаванне
Дынастыя Булгакі герба «Сыракомля»[d]

Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага ордэн Святога Уладзіміра 2 ступені ордэн Святой Ганны I ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іасафат Булгак (20 красавіка 1758, Слонімскі павет — 25 лютага 1838) — грэка-каталіцкі царкоўны дзеяч.

Вучыўся ў школе пры Жыровіцкім манастыры (1763—74) і ў Рыме (1782—85).

Член ордэна базыльян з 1774. Доктар тэалогіі і кананічнага права (1785). Выкладаў у манастырскіх школах у Беразвеччы (цяпер Глыбоцкі раён) і Жыровічах. У 1790—95 епіскап тураўскі, каад’ютар Пінскай епархіі. Падчас царавання Паўла I садзейнічаў вяртанню ў унію прыходаў, якія былі пераведзены ў праваслаўе. У 1798—1828 епіскап брэсцкі. Мітрапаліт грэка-каталіцкай царквы (1817—38), з 1818 і старшыня 2-га (уніяцкага) дэпартамента Рымска-каталіцкай духоўнай калегіі ў Пецярбургу, з 1828 старшыня асобнай Грэка-каталіцкай калегіі, з 1833 архіепіскап полацкі. У канцы жыцця яго акружалі епіскапы — прыхільнікі збліжэння, а потым і аб’яднання з праваслаўнай царквой (І. Сямашка, А. 3убко, В. Лужынскі і інш.), што вяло да змяншэння яго ўплыву. Смерць Іасафата Булгака зняла апошнюю перашкоду для скасавання Берасцейскай уніі 1596.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]