Язэп Вількоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Язэп Вількоўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 19 лістапада 1898(1898-11-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 сакавіка 1984(1984-03-18) (85 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт

Язэп Вількоўскі (Іосіф Андрэевіч Вількоўскі) (19 лістапада 1898, в. Гавінавічы (сучасная назва — Падгорная), Баранавіцкі раён — 18 сакавіка 1984, Слонім) — беларускі паэт.

Псеўданімы: Вількоўшчык Язэп; Vilkouscyk J.; Vilkouscyk Jazep, варыянты імені: Вількоўскі Восіп Андрэевіч, крыптонімы: В. Я.; Я. В.; J. V.[1]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Гавенавічы Слонімскага павета у шматдзетнай сям’і.

З пачаткам Першай сусветнай вайны сям’я пераехала ў Казань. Тут Іосіф вучыўся ў Казанскім медыцынскім універсітэце, паралельна падпрацоўваючы на розных работах.[2]

У пачатку 1920-х гг Вількоўскія вяртаюцца на радзіму.

У 1927 годзе Язэп Вількоўшчык пераехаў у Вільню, дзе скончыў бухгалтарскія курсы. Падчас вучобы ён пазнаёміўся з творчай беларускай інтэлігенцыяй. Магчыма, пэўны час працаваў бухгалтарам у Вільні. Тады і пачаў пісаць на роднай мове.[3]

У пачатку 1930-х гадоў Вількоўскі вярнуўся ў Слонім. Да цяперашняга часу невядома яго работа падчас акупацыі.

У кастрычніку 1944 года, згодна з «Выпіскай з працоўнай кніжкі», ён уладкаваўся на 9-ую дыстанцыю службовага пуці станцыі Слонім-Брэст-Літоўскі на пасаду бухгалтара канторы, дзе адпрацаваў 7 гадоў і даслужыўся да намесніка начальніка па кадрах. Пазней працаваў бухгалтарам на Слонімскім лесазаводзе, у Слонімскай арцелі «Вторпром», потым зноў на чыгунцы, адкуль і пайшоў на пенсію.[4]

Памёр у 1984 годзе, пахаваны на слонімскіх гарадскіх могілках.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Свае паэтычныя творы пачаў друкаваць у заходнебеларускіх выданнях у пачатку 1930-х гадоў . Асабліва плённымі для яго былі 1932—1934 гады. Дзясяткі лірычных вершаў, баек друкаваліся ў віленскіх часопісах «Шлях моладзі», «Нёман», «Хрысціянская думка», у газеце «Беларуская крыніца» і іншых.[5] У другой палове 1930-х гадоў Язэп Вількоўшчык шмат пачаў пісаць для дзяцей. У 1936 годзе ён супрацоўнічаў з віленскім беларускім дзіцячым часопісам «Пралескі». У 1937-м на дзіцячай старонцы «Васількі» ў часопісе «Хрысціянская думка» апублікаваў невялікія гістарычныя нарысы пра князёў Вялікага Княства Літоўскага — Гедыміна, Альгерда, Кейстута, Ягайлу, Вітаўта.[6]

Вершы Язэп Вількоўшчык пісаў на самыя розныя тэмы. Найперш яго хваляваў лёс роднай Бацькаўшчыны, лёс свайго народа. Разам з тым паэт адрасаваў свае паэтычныя радкі і тым, хто змагаўся за Радзіму. Пісаў і пра простых людзей, якія жылі з ім побач, якія працавалі. Шмат вершаў напісана пра жыццё і смерць. Паэт умеў разважаць, філасофстваць над лёсам свайго народа. Па вершах Язэпа Вількоўшчыка можна меркаваць, што гэты чалавек валодаў літаратурнымі здольнасцямі, самабытным паэтычным талентам, лёгка мог раскрыць характар сацыяльных змен і зрухаў.[7]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. РАЦЫЯ, РАДЫЁ. Язэп Вількоўшчык вяртаецца на Беларусь(нявызн.). БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ (19 лістапада 2018). Праверана 4 красавіка 2024.
  2. Siarhiej Tokc [http://dx.doi.org/10.32690/2450-8144/rcsb/tokc2 В. В. Карнялюк, Міграцыя беларускага насельніцтва, выкліка- ная Першай сусветнай вайной, Гродна 2019. 329 с.] // Rocznik Centrum Studiów Białoruskich. — 2022. — В. 8/2022. — С. 277–278. — ISSN 2450-8144. — DOI:10.32690/2450-8144/rcsb/tokc2
  3. В.Н. Зуев Край холмов и родников. Путеводитель по окрестностям деревни Подгорная Барановичского района / В.Зуев. – Минск : Колоград, 2022.. — 2022. — ISSN 978-985-896-078-0.
  4. Каляндар Гарадзеншчыны на лістапад(нявызн.). Гарадзенская праваабарона (1 лістапада 2023). Праверана 4 красавіка 2024.
  5. Чыгрын, Сяргей. Таямніцы і скарбы Язэпа Вількоўшчыка . Новы Час (6 снежня 2014). Праверана 4 красавіка 2024.
  6. Исследователи вернули имя западнобелорусского поэта в отечественную историю (руск.). Наша Ніва (6 мая 2015). Праверана 4 красавіка 2024.
  7. Будзьма беларусамі! » Невядомы заходнебеларускі паэт з-пад Баранавіч. budzma.org. Праверана 4 красавіка 2024.