Якаўлевічы (вёска)
Appearance
(Пасля перасылкі з Якаўлевічы, вёска)
Вёска
Якаўлевічы
|
Я́каўлевічы[1] (трансліт.: Jakaŭlievičy, руск.: Яковлевичи) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Зубаўскага сельсавета.
У 1624 годзе Якаўлевіцкая воласць ва ўласнасці ў Льва Сапегі[2]. Згадваецца ў 1669 годзе як вёска ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[3]. Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Якаўлевіцкага сельсавета[4].
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Уладзімір Уладзіміравіч Барысенка (нар. 1949) — беларускі журналіст, паэт, публіцыст.
- Іларыён Паўлавіч Кірпічоў (1914—1999) — Герой Савецкага Саюза (1940).
- Іван Якаўлевіч Сяржантаў (1919—1943) — савецкі лётчык-знішчальнік. Герой Савецкага Саюза.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Аддзел рукапісаў Бібліятэкі Віленскага ўніверсітэта, ф. 4, спр. 34354.
- ↑ НГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 5
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 10.10.2013 N 292 «Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области» Архівавана 5 лютага 2016.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх