Янусь Малец

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Янусь Малец
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 8 лютага 1951(1951-02-08) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, літаратурны крытык
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Янусь Малец (сапр. Іван Вільгельмавіч Малец, нар. 8 лютага 1951, в. Хрыстова Пастаўскага раёна) — беларускі пісьменнік. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1994 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння васьмігодкі вучыўся ў Полацкім ГПТВ-66, працаваў на заводзе ў Віцебску, скончыў марскую школу ў горадзе Находка на Далёкім Усходзе. Служыў у войску ў Бірабіджане і ў сяле Князе-Валконскае пад Хабараўскам. Пасля службы, у 1983 годзе, скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў рабочым у часопісе «Вожык» (1993—1994).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкуецца з 1974 года. Адзін з аўтараў калектыўных зборнікаў «Лагодны прамень раніцы» (1988), «Асцюкі за каўняром» (1989) і інш. Творы пераважна ў жанры сатыры і гумару: зборнікі «Бедны конь» (1992); «Трава ў вушах» (1994); «Намінальны людзель» (2005); «С ума сойти!» (2006). У вершах раскрывае думкі і пачуцці сучасніка, пакутны шлях да ісціны (зборнік «Родны мацярык», 1995).

Займаецца таксама літаратурнай крытыкай. Даследаваў вядомую ананімную паэму «Сказ пра Лысую Гару». Практычна першым публічна назваў імя сапраўднага аўтара[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Малец Янусь (Іван Вільгельмавіч) // Памяць: Пастаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]; уклад.: К. І. Козак, А. І. Кузняцоў; рэд.-склад. Г. К. Кісялёў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Белта, 2001. — С. 519—520.
  • «Ну, а я, браткі, з Хрыстова» // Пастаўскі край. — 2011. — 28 верас. — С. 5.