Януш Алендскі (сын Станіслава)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Януш Алендскі
Равіч
Равіч
Смерць 1580
Род Алендскія
Бацька Станіслаў Алендскі
Жонка Ганна з Трызнаў[d]
Дзеці Крыштаф Алендскі
Веравызнанне кальвінізм

Януш Алендскі (? — 1580) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Алендскіх герба «Равіч», другі сын мельніцкага войскага Станіслава, брат Крыштафа, апекун малых дзяцей апошняга. Пачынальнік кальвінскай галіны роду, якая пражывала ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Цівун платэльскі ў Жамойцкай зямлі (1540), староста браньскі (1565). Ленны ўладальнік маёнтка Хрустаў з фальваркамі Яманты, Калонна і Лапеніца, дамоў і пляцаў у Ваўкавыску. У 1574 годзе набыў ад князя Шчаснага Яраславіча і Лізаветы з Хадкевічаў Галоўчынскіх маёнтак Мачульна ў Ваўкавыскім павеце.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты з Ганнай Рыгораўнай з Трызнаў, пакінуў сыноў Яна (пам. 1614, нашчадкаў не пакінуў) і Крыштафа, а таксама дачку Кацярыну.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]