Крыштаф Алендскі (сын Януша)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крыштаф Алендскі
Смерць не раней за 1602
Род Алендскія
Бацька Януш Алендскі
Маці Ганна з Трызнаў[d]
Жонка Ганна з Есьманаў[d]
Дзеці Крыштаф Алендскі і Юрый Алендскі

Крыштаф Алендскі (? — пасля 1602) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Алендскіх герба «Равіч», сын Януша.

Згодна з падзелам бацькоўскай спадчыны атрымаў маёнтак Мачульна, Дварэц Гнезненскі, Хрустаў, пляцы з дамамі ў Ваўкавыску, па прывілеях Жыгімонта III Вазы 1593 і 1603 гадоў валодаў в. Дзякі і Жылічы ў Ваўкавыскім павеце.

22 кастрычніка 1602 года напісаў тэстамент, пасля чаго хутка памёр.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты з Ганнай Есьман, пакінуў сыноў Яна (пам. 1649), Юрыя, Крыштафа, Мікалая і дачок — Хрысціну і Гальшку.

Герб[правіць | правіць зыходнік]

У гербе Крыштафа Алендскага звяртае на сябе ўвагу адмысловы кляйнот герба «Равіч»: мядзведзь згубіў ружу, зніклі рогі, затое з’явіліся два сцягі і ашыйнік. Магчыма, гэта мядзведзь з герба Жамойці. Характар кляйнота не пакідае сумненняў, што ён быў нададзены або непасрэдна Крыштафу Алендскаму, або каму іншаму з яго рода, як ганаровае адрозненне ў родавы герб за нейкія заслугі[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]