Ян Веленс дэ Кок
Ян Веленс дэ Кок | |
---|---|
Дата нараджэння | 1480[1][2][…] ці каля 1470[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1527[2][6], 1521[7][3], 1520[4] ці 1528[8] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Hieronymus Cock[d] і Matthys Cock[d] |
Род дзейнасці | мастак, дзеяч мастацтваў, мастак-гравёр, рысавальнік, carver |
Мастацкі кірунак | Адраджэнне |
Член у | |
![]() |
Ян Веленс дэ Кок (нідэрл.: Jan Wellens de Cock, Jan de Cock; 1475/1480 — 1527/1528, Антверпен) — паўднёванідэрландскі (фламандскі) мастак, прадстаўнік паўночнага маньерызму. Звестак аб паходжанні мастака захавалася мала. Па адной з версій мастак родам з Лейдэна.
Разам з мастакамі Пітэрам Юйсам, Херы мет дэ Блесам і Янам Мандэйнам Яна дэ Кока адносяць да групы фламандскіх мастакоў у Антверпене, якія працягнулі традыцыі фантастычнага жывапісу Іераніма Босха і аб'ядноўваюцца тэрмінам «паўночны маньерызм» у адрозненне ад італьянскага маньерызму. У 1506 годзе дэ Кок стаў майстрам у гільдыі Св. Лукі ў Антверпене, а ў 1520 годзе - яе дэканам. Атрыбуцыя работ Яна дэ Кока неадназначная. Сыны Яна дэ Кока Геранім і Матэйс заснавалі ў Антверпене вядомае мастацкае выдавецтва, друкавальны цэх якога ў прыватнасці выпускаў малюнкі і гравюры Пітэра Брэйгеля Старэйшага.
Зноскі
- ↑ Jan de Cock // ECARTICO Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б https://data.cerl.org/thesaurus/cnp00644154 Праверана 2 жніўня 2018.
- ↑ а б в г RKDartists Праверана 2 жніўня 2018.
- ↑ а б в ECARTICO Праверана 2 жніўня 2018.
- ↑ Union List of Artist Names Праверана 2 жніўня 2018.
- ↑ Identifiants et Référentiels — ABES, 2011. Праверана 2 жніўня 2018.
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 2 жніўня 2018.
- ↑ Biografisch Portaal — 2009. Праверана 2 жніўня 2018.