Ян Ворнар
Ян Ворнар | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 7 снежня 1934[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 мая 1999[1] (64 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, настаўнік, перакладчык |
Прэміі |
Ян Ворнар (в.-луж.: Jan Wornar; 7 сакавіка 1892, вёска Горка каля Будзішына, Саксонія, Германія — 20 мая 1999, Ворклецы, Германія) — лужыцкі пісьменнік і перакладчык. Пісаў на верхнялужыцкай мове.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 7 сакавіка 1934 года ў лужыцкай вёсцы Горка ў ваколіцах Будзішына. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі з 1953 па 1957 год вывучаў сарабістыку ў Лейпцыгскім універсітэце. З 1958 г. выкладаў у Сербскай гімназіі ў Будзішыне і з 1974 года — у сербскай школе ў вёсцы Ральбіцы. У 1987 годзе быў абраны старшынёй лужыцкай рабочай групы пры Асацыяцыі пісьменнікаў ГДР.
Памёр 20 мая 1999 года ў Ворклецах.
Сачыненні
[правіць | правіць зыходнік]Пісаў дзіцячыя кнігі. Адным з самых вядомых твораў Яна Ворнара з’яўляецца дзіцячая кніга «Čapla a Hapla», якая выйшла ў 1969 годзе. Напісаў некалькі дзіцячых п’ес. Займаўся перакладамі на верхнялужыцкую мову.
- Opium, Domowina, Bautzen 1965.
- Wajchtar trubi, Domowina, Bautzen 1967.
- Čapla a Hapla. Bajka z našich dnjow. Domowina, Bautzen 1969.
- Dypornak ma ptačka. Domowina, Bautzen 1974.
- Šěrikowe huslički. Domowina, Bautzen 1978.
- Železny pjeršćeń. Domowina, Bautzen 1980.
- Tři rjanolinki. Serbska bajka. Domowina, Bautzen 1985.
- Njebudu mjelčeć. Ze žiwjenja Thälmanna. Domowina, Bautzen 1986.
- Rozpuće. Domowina, Bautzen 1986.
- Mudra wudra a druhe powědki wo zwěrjatach. Domowina, Bautzen 1988.
- Po wsy horje, po wsy dele. Powědki. Domowina, Bautzen 1993.
- Dźiwny stražnik w Sernjanach. Domowina, Bautzen 1994.
- Halo, je tu stonóžka. Domowina, Bautzen 1997.
- Honač Heinrich. Domowina, Bautzen 1998.
- Bombi pyta lód. Domowina, Bautzen 2002.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Двойчы лаўрэат літаратурнай прэміі «Домавіна» (1970, 1981);
- Лаўрэат прэміі імя Якуба Чышынскага (1988).
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #1015576982 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1015576982 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гугнин А. А., Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней, Российская академия наук, Институт славяноведения и балканистики, научный центр славяно-германских отношений, М., 1997, стр. 169, 193, ISBN 5-7576-0063-2
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія (верхнялуж.)