Ян Гандрык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Гандрык
Род дзейнасці настаўнік
Дата нараджэння 20 лютага 1924(1924-02-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 снежня 2015(2015-12-31) (91 год)
Месца смерці
Партыя
Член у
Узнагароды і прэміі

Ян Гандрык, нямецкі варыянт — Ёган Хандрык (в.-луж.: Jan Handrik, ням.: Johannes Handrick, 20 лютага 1924, вёска Ворклецы, Лужыца, Германія31 снежня 2015, Будзішын, Германія) — сербалужыцкі грамадскі дзеяч, шматгадовыя член саюзнага ўпраўлення «Домавіны», лаўрэат прэміі імя Якуба Чышынскага (1982).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 20 лютага 1924 года ў сялянскай сям'і ў сербалужыцкай вёсцы Ворклецы (Рэкельвіц). Скончыў у гэтым жа сяле народную школу. У 1948 годзе ўдзельнічаў у будаўніцтве дарогі Белгарад-Заграб у складзе сербалужыцкі брыгады «Алаіз Андрыцкі» моладзевай арганізацыі «Serbska młodźina». Пазней да роспуску гэтай арганізацыі быў яе старшынёй. Быў настаўнікам лужыцкіх моў і гісторыі Лужыцы. З 1950 года дырэктар сербалужыцкай школы ў Будзішыне (Баўтцэн) і з 1953 года — дырэктар школы імя Якуба Чышынскага ў вёсцы Панчыцы-Кукаў (Паншвіц-Кукаў).

У 1951 годзе быў абраны ў члены саюзнага ўпраўлення сербалужыцкай культурна-асветніцкай арганізацыі «Домавіна». Быў членам гэтага ўпраўлення на працягу 11 выбарчых перыядаў да 1990 года. Пасля Мерчына Новака-Нехарньскага і Мерчына Каспера выконваў абавязкі старшыні адной з камісій саюзнага ўпраўлення «Домавіны». З 1956 года быў на кадравай пасадзе «Домавіны» і з 1964 года па 1989 год — адказным сакратаром за культурную дзейнасць. У 1964 годзе заснаваў хор «Budyšin». На працягу сямі гадоў займаўся арганізацыяй штогадовага «Фестывалю сербалужыцкай культуры».

У 1964 годзе заснаваў хор «Budyšin». У 1980 годзе ў суаўтарстве з Янам Буланкам выдаў песеннік «Towaršny spěwnik»[1] і ў 1997 годзе — песеннік «Spěw najrjeńši towarš je»[2].

Публікаваў свае артыкулы ў газеце «Nowa doba» і літаратурных часопісах «Rozhlad» і «Serbska protyka».

У 1982 годзе за сваю дзейнасць быў удастоены прэміі імя Якуба Чышынскага.

У 1989 годзе выйшаў на пенсію. Памёр 31 снежня 2015 года і пахаваны на могілках Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будзішыне.

Зноскі

  1. Бібліяграфія
  2. Бібліяграфія(недаступная спасылка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Manfred Laduš: Swoje žiwjenje serbskej kulturje a spěwej wěnował, Serbske Nowiny dnja 5. januara 2016.
  • Ludwig Elle: Die Domowina in der DDR. Domowina-Verlag, Bautzen 2010, str. 96