Ян Дубіцкі
Выгляд
Ян Дубіцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | XVIII стагоддзе |
Дата смерці | XVIII стагоддзе |
Бацька | мерк. Мікалай Дубіцкі |
Род дзейнасці | размалёўшчык шкла |
Месца працы |
Ян Дубі́цкі (1-я пал. XVIII ст. — 2-я пал. XVIII ст.) — беларускі размалёўшчык шкла.
Напэўна, сын Мікалая. Да 1744 года і пасля 1750 года працаваў у Налібаках, паміж імі — ва Урэччы. Быў памочнікам Мікалая, потым першым мастаком. Аздабляў келіхі манаграмамі і гербамі, келіхі накшталт «флейтаў» — гравіраванымі арламі і сардэчкамі, бутэлькі — вайсковай атрыбутыкай і ініцыяламі, уплеценымі ў выцягнуты арнамент. У 1781 годзе дэкарыраваў 190 шкляных прыбораў для Радзівіла (напэўна Мацея), у 1781—1784 гадах аздобіў прыборы для караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, у тым ліку келіх з каралеўскім гербам і манаграмай. У 1784—1785 гадах стварыў набор шклянак з гравіраванымі яўрэйскімі літарамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дубіцкія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).