Ян Петразалін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Петразалін
Нараджэнне 24 чэрвеня 1850(1850-06-24)
Смерць 9 снежня 1928(1928-12-09) (78 гадоў)
Месца пахавання
Род Петразоліны[d]
Бацька Эразм Марцін Петразолін[d]
Маці Агата з Вайніловічаў[d]
Дзеці Віктар Петразолін[d]
Адукацыя
  • Пецярбургскі тэхналагічны інстытут[d]
Дзейнасць інжынер-тэхнолаг
Узнагароды
ордэн Святой Ганны 2 ступені ордэн Святога Станіслава 3 ступені

Ян Эльяш Корвін-Петразалін (польск.: Jan Eliasz Korwin-Petrozolin, руск.: Иван Эразмович Петрозолин; 24 чэрвеня 1850 — 9 снежня 1928, Кукавічы) — інжынер-тэхнолаг.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і Эразма Корвін-Петразаліна (1807—1884), выкладчыка Слуцкай гімназіі, і яго другой жонкі Агаты з Вайніловічаў (1809—1873), цёткі Эдварда Вайніловіча[1]. Быў евангельска-рэфармацкага веравызнання, што спрыяла ягонай кар'еры на расійскай дзяржаўнай службе[2].

У 1876 годзе скончыў механічны факультэт Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута, атрымаўшы ступень тэхніка (механіка) 1-га класа[2].

Начальнік галоўных вагонных майстэрняў, першы намеснік цягавага і рухомага саставу Мікалаеўскай чыгункі ў Санкт-Пецярбургу, інжынер вагонаў Імператарскага цягніка[1].

У пачатку ХХ ст. Ян Петразалін фінансаваў будаўніцтва ў Пляшэвічах невялікага драўлянага касцёла ў гонар святога Роха[1].

Пасля смерці ў 1919 годзе жонкі Валянціны Ян вярнуўся ў Кукавічы. За гэты час ён напісаў другую частку «Успамінаў аб чыгуначных падарожжах з імператарам усяе Русі Аляксандрам III»[1].

У 1921 г., паводле Рыжскага мірнага дагавора, праз Кукавічы прайшла мяжа паміж Польшчай і Савецкай Беларуссю. На польскую тэрыторыю адышоў парк, сядзіба Петразалінаў, сад і каля ста гектараў ворнай зямлі; а большая частка маёнтка, радавы могільнік, вёска Кукавічы і праваслаўная царква апынуліся ў савецкай зоне[1].

Петразалін быў членам Нясвіжскага павятовага сойміка і актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці краю[1].

Магіла Яна Петразаліна

Загінуў 9 снежня 1928 года ў выніку няшчаснага выпадку на малацільні. Улады Савецкай Беларусі забаранілі хаваць яго рэшткі на радавых могілках, таму Ян Петразалін быў пахаваны на могілках у Пляшэвічах[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

За заслугі ў чыгуначнай службе быў узнагароджаны ордэнамі Св. Станіслава 3 ст., Св. Ганны 2 ст. і бронзавым медалём «У памяць каранацыі Аляксандра III». Імператарам быў падораны срэбны партабак, упрыгожаны бірузой[1].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Быў жанаты двойчы. Першая жонка з 1902 г. — Ганна Гарадзінская (1860-03.04.1905), удава доктара медыцыны; другая з 30.04.1906 г. — Валянціна Кавалеўская (1877-07.05.1919), дачка генерала-лейтэнанта Рыгора Кавалеўскага. Дзеці[1]:

  • Віктар (27.11.1907 — 28.08.1976) вучыўся ў Варшаўскім універсітэце і ў Кукавічы прыязджаў толькі на вакацыі. Пазней ён атрымаў ступень доктара філасофіі і стаў спецыялістам у галіне праектавання гідратэхнічных збудаванняў, быў жанаты з Ядзвігай Кладкевіч (1908—1989)[1].
  • Ірэна (30.03.1909 — 11.05.1988), жонка Мар’яна Вішнеўскага (1909—1988)[1].
  • Магдалена (26.10.1910 — 03.02.1982), жонка Эдварда Драздоўскага (1900—1973), пасля заканчэння гімназіі самастойна вялі гаспадарку ў маёнтку[1].

Віктар і Ірэна памерлі ў Варшаве, а Магдалена — у Вялікабрытаніі, дзе яна жыла пасля вайны[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к л м Эразм Мартин Корвин-Петрозолин. nasledie-sluck.by. Праверана 26 студзеня 2024.
  2. а б Polski Petersburg. www.polskipetersburg.pl. Праверана 27 студзеня 2024.